80 гадоў таму быў зацверджаны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР пра медаль “Партызану Айчыннай вайны”.

Узнагарода сярод беларускіх пушчаў
Медаль “Партызану Айчыннай вайны” І і ІІ ступеняў. Фота safe-rgs.ru

Медалём «Партызану Айчыннай вайны» ўзнагароджваліся партызаны, кіруючы састаў партызанскіх атрадаў і арганізатары партызанскага руху за “асаблівыя заслугі ў справе арганізацыі партызанскага руху, за адвагу, гераізм і выдатныя поспехі ў партызанскай барацьбе за Савецкую Радзіму ў тыле нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

Гэтую ўзнагароду Вялікай Айчыннай можна лічыць ці не самай «беларускай». Бо партызанскі рух на нашай тэрыторыі пачаўся практычна з моманту акупацыі. Дарэчы, у нямецкім тыле знайсці свайго героя ўзнагародзе было вельмі складана, бо для гэтага яе трэба было нейкім чынам пераправіць праз лінію фронту. Часта партызаны выходзілі са становішча ўласнымі сіламі і сродкамі.

Медаль “Партызану Айчыннай вайны” лічыцца не самай распаўсюджанай. Усяго каля 56,9 тысяч чалавек былі ўзнагароджаны першай ступенню медаля і амаль 71 тысяча – другой.

Узнагарода сярод беларускіх пушчаў
1 ліпеня 1943 гады. Партызаны з трафеямі, узятымі ў баі з немцамі. Фота Уладзіміра Лупейкі

— Цяпер гэты медаль – сімвал усенароднай партызанскай барацьбы ў тыле ворага. У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны захоўваюцца і экспануюцца 204 такія ўзнагароды. Ужо як сямейную рэліквію іх берагуць дзеці, унукі і праўнукі партызан. Медаль увасабляе іх бязмежную адданасць Радзіме, – лічыць гісторык Генадзь Баркун.

Па матэрыялах беларускіх СМІ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о