На Палессе ляцяць жураўлі

0
637

На Палессе ляцяць жураўлі

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень птушак. Асабліва прыемна, што напярэдадні гэтай даты нас чакала прыемная выпадковая сустрэча.

Неяк, вяртаючыся з чарговага рэпартажу, мы заўважылі на нізінным палетку пару шэрых жураўлёў. Птушка для Беларускіх абшараў не экзатычная і прылятае да нас з сярэдзіны сакавіка да сярэдзіны красавіка.
Пара доўгі час не заўважала нашай прысутнасці, але час ад часу адзначала сябе гучным курлыканнем – такім чынам птушкі абвяшчаюць сваім суродзічам, што гэты ўчастак заняты для гнездавання. Маўляў, сябры, шукайце сабе іншае месца, а на гэтай тэрыторыі харчавацца і гадаваць птушанят будзем мы. Дарэчы, крыкі жураўлёў разносяцца па наваколлі на адлегласць у некалькі кіламетраў: такое моцнае гучанне абумоўлена асаблівасцю будовы падоўжанай трахеі.
Галоўнай небяспекай для чырвонакніжнай птушкі, так ці інакш, застаецца дзейнасць чалавека. Асаблівая пагроза – выпальванне сухой расліннасці, калі кладка ці ўжо вывадак птушанят гіне ад агню ў сваіх гнёздах, уладкаваных, у тым ліку, і сярод сухой расліннасці. Гэта ў чарговы раз паказвае, што падпальванне палаў нясе выключную шкоду навакольнаму асяроддзю.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о