У сувязі з дажджамі, якія прайшлі на мінулым тыдні, на тэрыторыі ляснога фонду Петрыкаўскага лясгаса знізіўся клас пажарнай небяспекі (I-II), а таксама на падставе рашэння Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта № 1791 ад 30 снежня 2021 года знята забарона на наведванне лясоў грамадзянамі.
У сваю чаргу Петрыкаўскі лясгас інфармуе, што з 23 мая ўведзена абмежаванне на наведванне лясоў. Адміністрацыя нагадвае, што пераважная большасць лясных пажараў узнікае з-за неасцярожнага абыходжання людзей з агнём або парушэння імі патрабаванняў пажарнай бяспекі пры працы і адпачынку ў лесе.
Выязджаючы на прыроду, выконвайце правілы пажарнай бяспекі ў лесе.

Юлія СЦЯПУК,
намеснік дырэктара
па ідэалагічнай рабоце.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о