Сучасны погляд на дзіцячы спорт

0
496

Днямі карэспандэнт раёнкі прысутнічаў на дыялогавай пляцоўцы «Актуальныя пытанні спартыўнай падрыхтоўкі», што пра-водзілася сярод трэнераў-выкладчыкаў “ДЮСШ Петрыкаўскага раёна”.

Сучасны погляд на дзіцячы спортСярод удзельнікаў мерапрыемства былі спартыўныя настаўнікі, чые дасягненні могуць служыць візітоўкай не толькі іх трэнерскіх здольнасцяў, але і спартыўнай Петрыкаўшчыны ўвогуле. Тым больш было цікава паслухаць людзей, якія прысвяцілі сябе дзіцячаму спартыўнаму выхаванню і ведаюць задачы і пытанні галіны ў дробязях.

– Вядома, што не ўсе дзеці могуць быць дапушчаныя да заняткаў у спартыўнай школе па стане здароўя. Часцяком, пры выяўленні супрацьпаказанняў, медыкі афармляюць адпаведную даведку і дзіця вызначаецца для заняткаў фізічнай культурай у падрыхтоўчую групу. Але існуюць выпадкі, так бы мовіць, “памежных сітуацый”, якія станоўча вырашыць дапаможа паглыблены медыцынскі агляд. Зрабіць яго можна бясплатна ў Гомельскім абласным дыспансеры спартыўнай медыцыны. Ужо ёсць прыклады, калі пасля паглыбленага даследавання дзеці атрымлівалі медыцынскі дазвол і станавіліся выхаванцамі спартыўных школ Гомельшчыны, – засяродзіла ўвагу дырэктар ДЮСШ Валянціна Урбанчык.

Трэнеры дадалі, што і бацькі не павінны ставіцца да вобразу жыцця сваіх дзяцей ў ролі статыстаў:
– Сітуацыі часам развіваюцца па прынцыпе “замкнёнага кола”. Дзіця мае супрацьпаказанні для заняткаў у спартыўнай школе – бацькі рэагуюць на гэта памяркоўна, маўляў, сядзі тады дома, і часам нават вызваляюць іх ад сямейных абавязкаў. Гэта толькі пагаршае лад жыцця дзяцей: яны мала рухаюцца, злоўжываюць салодкімі прысмакамі, чыпсамі, значную частку свайго вольнага часу праводзяць за гаджэтамі і правакуюць праблемы са зрокам, а праз год хібы ў здароўі такіх дзетак толькі паглыбляюцца. Менавіта са стаўлення бацькоў да арганізацыі вольнага часу сям’і і павінна пачынацца прывучэнне дзяцей да здаровага ладу жыцця.
На працягу мерапрыемства акцэнты ў спартыўным выхаванні былі зроблены як на прафесійныя методыкі, так і на агульныя пытанні стварэння станоўчага вобраза дзіцячага спорту. Так, разам з індывідуальным падыходам, спецыялізаванымі трэніроўкамі, павінна быць месца і з’явам, што так вабяць выхаванцаў і іх бацькоў – адлюстраванне трэніровачнага працэсу і дасягненняў праз сацыяльныя сеткі і СМІ, новы інвентар і спартыўныя снарады, форма, майстар-класы з прафесійнымі спартсменамі. Словам, усё тое, што не ўплывае на непасрэдныя спартыўныя вынікі, але істотна матывуе дзяцей.

Як адзначыла Валянціна Мікалаеўна, наборы ў групы Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы вядуцца на працягу верасня па трох напрамках: футбол, валейбол, лёгкая атлетыка. У бацькоў яшчэ ёсць час уладкаваць сваё дзіця ў спартыўную секцыю.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о