У нядзелю, 22 студзеня, у спартыўнай зале ДЮСШ Петрыкаўскага раёна прайшлі 2-гі і 3-ці туры Кубка па міні-футболе, прысвечанага памяці Уладзіміра Рыжанкова. Спартыўны ўікэнд быў багаты на цікавыя супрацьстаянні і эмоцыі.

Першымі на пляцоўку выйшлі футбалісты міні-футбольнага клуба “Шапэн” і адзін са спартыўных калектываў Петрыкаўскага руда-ўпраўлення “Гарняк-2”. Гульня была напружанай, не абышлося без выдаленняў. “Шапэн” здолеў выйсці наперад і мінімальна перамагчы сапернікаў з лікам 3:2.
У гульні яшчэ адной каманды калійшчыкаў з футбалістамі петрыкаўскага лясгасу адразу вызначыўся фаварыт. Без асаблівых праблем каманда “Гарняк-1” рэалізоўвала мноства момантаў, а з другой паловы гульні, “салевікі” ўвогуле пачалі штурмаваць не столькі хутка і востра, колькі творча: у вароты ляцелі філігранныя “матылькі”, часцяком футбалісты адыгрывалі на апераджэнне, ці дасылалі мяч у вароты хіба не з нулявога кута: 13:1 на карысць “Гарняка-1”.
Даволі роўна праходзіла гульня паміж дружынамі “Ураджай” і “Шапэн”. Але “ўраджаеўцы” ў самы адказны момант здолелі стрымаць ціск апанентаў, у якіх не ляцела ў вароты ў той сустрэчы, і выйсці наперад, планамерна павялічваючы адрыў. Гульня прайшла на высокіх абаротах, глядзелася на адным подыху і скончылася з лікам 5:2.
“Калійнае дэрбі” не апраўдала чакання паглядзець на прынцыповую барацьбу. Футбалісты “Гарняк-1” расправіліся з калегамі з “Гарняка-2” амаль так жа лёгка, як і напярэдадні з супрацоўнікамі лесаахоўнай службы – 13:2.
У апошніх дзвюх сустрэчах на пляцоўцы дэманстравалі свае здольнасці футбалісты навасёлкаўскай дружыны “Золак”, за якую выступалі ў гэты раз чатыры петрыкаўчаніна і адзін ураджэнец Курыцічаў. Матч з лясгасам распачаўся бадзёра, “вяскоўцы” забілі хуткі гол, але апаненты расставілі ўсе кропкі над “і” і завяршылі гульню на сваю карысць з лікам 6:1.
А ў апошнім супрацьстаянні футбольнага дня ўвогуле быў зафіксаваны рэкордны лік! Раней больш моцныя каманды, пры яўнай дамінацыі ў гульні, забівалі крыху больш дзясятка мячоў, але ў гэты раз “ураджаеўцы” вырашылі скарыстацца ўсімі магчымасцямі і завяршылі сустрэчу з вынікам 21:4.
У нядзелю, 29 студзеня, адбудуцца апошнія 4-ты і 5-ты туры спаборніцтваў, дзе і будуць выяўленыя чэмпіёны Кубка.

Фарватар кубка адзначаны рэкордным лікам Фарватар кубка адзначаны рэкордным лікам Фарватар кубка адзначаны рэкордным лікам Фарватар кубка адзначаны рэкордным лікам Фарватар кубка адзначаны рэкордным лікам Фарватар кубка адзначаны рэкордным лікам Фарватар кубка адзначаны рэкордным лікам Фарватар кубка адзначаны рэкордным лікам

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о