Вытворчасцю апантаны

0
1481

Дзмітрыю Гарошка ад райкама прафсаюзаў работнікаў АПК уручылі ганаровую грамату за сумленную працу ў час уборачнай кампаніі.

Вытворчасцю апантаныСтаршыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Алена Галеня і першы сакратар Петрыкаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Дар’я Туравец уручылі ганаровую грамату і падарункі Дзмітрыю Гарошку з КСУП “Запаветы Ільіча” за высокія паказчыкі ва ўборачнай кампаніі.

Дзмітрый сапраўдны фанат сваёй працы і адзін з лідараў па намалоце збожжа сярод маладзёжных экіпажаў. Сустрэлі аграрыя ў лагічным у гэты час месцы – на поле.
– Прыміце шчырую падзяку за працоўную перамогу ў час уборкі збожжавых 2023 года, – павіншавала працаўніка Алена Фёдараўна і ўручыла ўзнагароду з падарункам.
Дзмітрый Гарошка – сапраўдны прафесіянал, ён арэ бязмежныя палі, сее збожжавыя, нарыхтоўвае кормы для жывёлы, збірае ўраджай.

Аграрый распавёў, што ў прафесіі ён з дзяцінства. Заўсёды вольны час праводзіў з бацькам на камбайне ў полі. Менавіта таму пасля заканчэння школы паступіў у Жыткавіцкі ліцэй, а пасля – вярнуўся ў родную гаспадарку.
На 8 жніўня на “КЗС-1218” наш герой убраў 230 гектараў плошчы і намалаціў 540 тон зерня.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о