Страхавы агент заўсёды на сувязі

0
438

Большасць людзей сур’ёзна не задумваецца пра хваробы, прыродныя катаклізмы, траўмы і іншыя няшчасныя выпадкі. І толькі з надыходам гэтай непрыемнай падзеі чалавек шкадуе, што не наведаў страхавую кампанію. Супрацоўнікам, дзейнасць якіх накіравана на кампенсацыю страт, якія ўзніклі пры надыходзе страхавога выпадку, прысвечана прафесійнае свята Беларусі, якое адзначаецца 2 снежня.

Веды, досвед і высокі пра-фесіяналізм – вось тыя якасці, якія дазваляюць нашай сённяшняй гераіні з гонарам выконваць ускладзеныя на яе абавязкі, яе дзейсная праца спрыяе далейшаму паспяховаму рашэнню сацыяльна-эканамічных задач жыхароў нашага раёна.

Страхавы агент заўсёды на сувязіГанна Емельянчыкава працуе на пасадзе страхавога агента на працягу 10 гадоў. Скончыўшы Снядзінскую школу, паступіла ў вучылішча на прадаўца. А праз час – скончыла Мазырскі педагагічны інстытут. 30 гадоў Ганна Мікалаеўна адпрацавала настаўнікам матэматыкі ў роднай вёсцы.

– Працу педагога я неверагодна любіла, – пачала дыялог гераіня. – І мне было складана з ёй расстацца. Аднак я знайшла сябе на новай пасадзе страхавога агента. Праца цікавая, гэта пастаянныя зносіны з людзьмі. Так, у мяне ёсць нарміраваны графік працы, але працоўны дзень можа працягвацца і ўвечары дома – неабходна падрыхтаваць так званае страхавое поле: прагледзець сваю кліенцкую базу, звязацца з кліентамі. Мае кліенты ведаюць, што ў любы час могуць мне патэлефанаваць і я ніколі не адмоўлю ў дапамозе. У любы час сутак я на сувязі.

На жаль, даводзіцца канстатаваць, што многія прыходзяць да страхавання сваёй маёмасці пасля таго, як у суседа ці ў блізкага чалавека здарылася бяда і наша служба выплаціла добрую кампенсацыю. Напрыклад, у вёсцы Снядзін ад маланкі загарэўся дом. Сям’я цалкам змагла адрамантаваць сваё застрахаванае жыллё на сродкі, атрыманыя ад Белдзяржстраху. У свой час нямала шкоды прынеслі ўраган і павадак. Усе мае кліенты засталіся задаволеныя, бо атрымалі выплаты.
У полі дзейнасці суразмоўцы абслугоўванне зарэчнай зоны, вёскі Макарычы, у Петрыкаве – вуліц Лугавая, Сонечная, Валадарскага, Калгасная, Палявая, завулка Восеньскі.

Працу Ганны Мікалаеўны высока ацэньвае кіраўніцтва. Дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Петрыкаўскім раёне Паліна Бельская адзначыла, што страхавы агент на працягу ўсёй сваёй работы выдатна спраўляецца з прафесійнымі абавязкамі.Пасля інтэрв’ю становіцца відавочным, што людзі названай прафесіі павінны быць не толькі граматнымі спецыялістамі, але і тонкімі псіхолагамі, уважлівымі суразмоўцамі, кампетэнтнымі дарадцамі і нават добрымі сябрамі для тых, каму яны жадаюць дабра.

Сваім калегам напярэдадні прафесійнага свята Ганна Емельянчыкава і дырэктар Паліна Бельская пажадалі здароўя, добрых пастаянных кліентаў і ўсяго самага найлепшага. Няхай страхавых выпадкаў будзе менш!

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о