На гэтым тыдні пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Святланы Сянько адбылося пасяджэнне пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў па сацыяльных пытаннях.

Маладзёжны савет: праца на перспектывуНа парадак дня было вынесена пытанне аб рабоце Маладзёжнага савета пры Петрыкаўскім раённым Савеце дэпутатаў па ўкараненні новых і адпаведных сучасным патрабаванням форм і метадаў работы па патрыятычным выхаванні моладзі на аснове гісторыі, традыцый і сімволікі беларускай дзяржавы.

З інфармацыяй па тэме выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Святлана Блінец. Было адзначана, што ў склад Мала-дзёжнага савета ўваходзяць 14 чалавек з ліку працуючай моладзі, якія праяўляюць сябе як адказныя, мэтанакіраваныя людзі з актыўнай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыяй. Члены арганізацыі прымаюць актыўны ўдзел у жыцці раёна. Быў адзначаны ўдзел у найбольш маштабных мерапрыемствах: праекты “Адзінства ў дабрыні”, “Кветкі Вялікай Перамогі”, фестываль маладзёжных творчых ініцыятыў “Час жыць”, форумы “ПАКАЛЕННЕ Моладзь”, “Беларусь – гэта МЫ”. Таксама члены Савета прымаюць удзел у адукацыйным праекце “ШАГ” у рамках якога сустракаюцца з прадстаўнікамі раённай вертыкалі ўлады, уваходзяць у склад ІПГ для правядзення адзінага дня інфармавання ў працоўных калектывах.

У час работы камісіі была адзначана дзейнасць Юліі Ліпскай, настаўніка другой гарадской школы, якая была задзейнічана ў летні перыяд у якасці камандзіра студатрада “Белкі”, Алены Герасіменка, інспектара Петрыкаўскага РАНС, пераможцы абласнога конкурсу “SUPERPROFI”, капітана МНС, Наталлі Петрушэнка, карэспандэнта газеты “Петрыкаўскія навіны”, якая з’яўляецца членам Маладзёжнага савета пры Гомельскім абласным Савеце дэпутатаў.

У раёне асаблівая ўвага надаецца кадравай палітыцы. У перспектыўны кадравы рэзерв на кіруючыя пасады з ліку моладзі ўключана 11 чалавек. Наперадзе ў нас важная палітычная падзея – выбарчая кампанія. Як адзначыла Святлана Уладзіміраўна, Маладзёжны савет павінен адыгрываць важную ролю ў прававой асвеце і інфармацыйнай рабоце з такімі ж маладымі людзьмі, як самі. Савет павінен працаваць на перспектыву, бо яго члены – будучы кадравы патэнцыял Петрыкаўшчыны.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о