Сплаў прыгажосці і спрыту

0
685

У нядзелю, 5 сакавіка, у спартыўнай зале ДЮСШ петрыкаўскага раёна адбыўся турнір па валейболе сярод жаночых каманд “Самыя прыгожыя, самыя спартыўная”, прымеркаваны да Міжнароднага жаночага дня.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 5 каманд: зборная Камунгаса, ЦРБ, РайЦГіЭ, дружына спартыўнай школы, а таксама клуб “Петрыкаў”, у складзе якога былі выпускніцы ДЮСШ. Магчыма, дружын-удзельніц было б болей, але ў апошні момант стала вядома, што не прыбудзе ў райцэнтр спартыўны калектыў ДРАЦ “Пціч”. Ды і не адна ўстанова адукацыі сваіх валейбалістак на спаборніцтвы не заявіла, а, між іншым, леташні турнір налічваў ажно шэсць такіх дружын.

Турнір праходзіў па кругавой сістэме і з першых гульняў вылучыліся фаварыты. На дыстанцыі спаборніцтваў нечаканасці не адбылося: абедзве каманды ДЮСШ планамерна перамагалі сваіх апанентак. Толькі ў асабістай сустрэчы, калі юнацтва сышлося з вопытам, пры адносна роўнай гульні працягам у тры партыі і блізкім ліку, выпускніцам спартыўнай школы з клуба “Петрыкаў” удалося ўзяць верх над дзяўчынамі з ДЮСШ. Першыя, урэшце, святкавалі перамогу, другія не менш радаваліся срэбранаму выніку.

Падобная сітуацыі склалася і ў барацьбе за трэцяе месца. Прэтэндавалі на бронзу супрацоўніцы камунальнай службы і спецыялісткі ЦРБ, але першыя аказаліся мацнейшыя і набралі ў агульнай колькасці больш ачкоў, заняўшы ў выніку, трэцюю прыступку п’едэстала.

Выконваючая абавязкі загадчыка, старшы інспектар сектару спорту і турызму рыйвыканкама Алена Буракевіч падзякавала ўсім спартсменкам, што знахо-дзяць час для актыўнага адпачынку і ідуць па сцяжынцы лёсу поруч са здаровым ладам жыцця. Рэдакцыя раёнкі далучаецца да віншаванняў прыгожай паловы Петрыкаўшчыны і выказвае ўпэўненасць, што галоўныя вяршыні яшчэ наперадзе!

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о