Да Рэспубліканскага праекту “ТатаЗала” далучаецца ўсё больш устаноў адукацыі Петрыкаўшчыны. Муляраўская пачатковая школа прыклад таму, што пры цесным супрацоўніцтве педагагічнага калектыву з бацькоўскай грамадскасцю, праект можна рэалізаваць і ў невялікіх, па колькасным складзе дзяцей, школах.

– Да нас прыходзяць бацькі не толькі, каб пагуляць у цёплай і ўтульнай абстаноўцы са сваімі дзецьмі, але і абмяняцца вопытам выхавання, даўшы магчымасць мамам на нейкі час адпачыць ад хатніх клопатаў, – падзялілася дырэктар школы Людміла Крацюк. – Такая пазаўрочная дзейнасць накіравана на развіццё актыўнай жыццёвай пазіцыі ў нашых маленькіх грамадзян, папулярызацыю здаровага ладу жыцця, адказнага бацькоўства і сямейных каштоўнасцей, і проста для добрага настрою і прыемнага баўлення вольнага часу.

У рамках праекта да Дня бацькі прашло сямейнае спартыўнае свята “Спорт яднае”. Са слоў мужчын, такое часаправядзенне прыносіць карысць іх дзецям. Дарослыя лічаць, што мужчынскі прыклад у сям’і вельмі важны, малыя бачаць, як тата паводзіць сябе, што гаворыць, як абыходзіцца з імі, і ў дарослым жыцці будуць паводзіць сябе адпаведна. Таму вельмі важна сачыць за сваімі паводзінамі і словамі пры зносінах з людзьмі.

Карысць праекта “ТатаЗала” бясспрэчная. Удзельнікі ўпэўнены: такія сумесныя “выхады” спрыяльна ўплываюць на сямейную атмасферу.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о