Петрыкаўскія следчыя – лепшыя ў рэспубліцы

0
1463

Па выніках работы за мінулы год Петрыкаўскі райаддзел Следчага камітэта быў прызнаны лепшым у краіне. Пра службу, працоўныя будні і злачынствы, што былі здзейснены летась, чытачам “Петрыкаўскіх навін” расказаў начальнік раённага аддзела Георгій Верашчакоў.

– У 2021 годзе аддзел па выніках работы заняў 1 месца сярод аддзелаў 3-й катэгорыі, а ў 2022 годзе падраздзяленне зноў заняло першае месца, але ўжо сярод усіх аддзелаў рэспублікі. Вымпел і каштоўны падарунак нам уручаў на пасяджэнні калегіі асабіста Старшыня Следчага камітэта генерал-маёр юстыцыі Дзмітрый Гара.

Петрыкаўскія следчыя – лепшыя ў рэспубліцы

Дасягнуць высокіх вынікаў нам дапамагла згуртаваная, карпатлівая праца ўсяго калектыву, накіраваная на забеспячэнне прынцыпаў непазбежнасці пакарання, захавання законнасці, аператыўнасці расследавання, захавання правоў і законных інтарэсаў грамадзян.

Так, за мінулы год у Петрыкаўскі РАСК паступіла 384 паведамленні і заявы аб учыненых злачынствах, узбуджана 236 крымінальных спраў. Пракурору для накіравання ў суд перададзена 118 крымінальных спраў.

З мэтай ухілення прычын і ўмоў, што са-дзейнічаюць здзяйсненню злачынстваў, а таксама смерцям і траўматызму грама-дзян, следчымі аддзела вынесена 169 прадстаўленняў, па выніках разгляду якіх 59 службовых асоб прыцягнута да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці, – адзначыў Георгій Валер’евіч.

Петрыкаўскія следчыя – лепшыя ў рэспубліцы

– Раскажыве, калі ласка, пра падначалены вам калектыў.

– Зараз у аддзеле праходзяць службу 8 следчых. Вядома, істотную дапамогу нашым спецыялістам аказваюць інспектар па дакументацыйным забеспячэнні Вікторыя Лапета і інспектар па тылавым забеспячэнні Уладзімір Савіцкі. У нашым падраздзяленні працуюць як маладыя, так і вопытныя супрацоўнікі, якія маюць за плячыма 20-гадовы стаж, напрыклад – Сяргей Рагозік, які ў 2012 годзе пачынаў фарміраваць кадравае ядро нашага аддзела.

Вынікі працы гавораць самі за сябе і я не магу вылучыць лепшых сярод следчых, бо усе мы, як і ў мінулым, там і зараз, не лічымся з вольным часам, выконваем пастаўленыя задачы ў справе барацьбы са злачыннасцю.

Петрыкаўскія следчыя – лепшыя ў рэспубліцы– Якія крымінальныя справы былі найбольш складанымі ці цікавымі для петрыкаўскіх следчых?

– Часта ў ходзе расследавання на шляху следства сустракаюцца асобы, якія, нягледзячы на прычыненую іх злачыннымі дзеяннямі фізічную, маральную, маёмасную шкоду, любымі шляхамі спрабуюць пазбегнуць пакарання з дапамогай ілжывых паказанняў, угавораў сведак, утойвання слядоў злачынства ці рэчаў, якія маюць значэнне для справы. Не стаў выключэннем і мінулы год.

На маю думку, найбольш складанымі былі расследаванні шэрагу дарожна-транспартных здарэнняў і гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару.

Петрыкаўскія следчыя – лепшыя ў рэспубліцы

У большасці ДТЗ, як правіла, не бывае відавочцаў і сведкаў. У такіх выпадках асноўнай доказнай базай з’яўляецца праве-дзены следчым агляд месца здарэння, дзе дэталёва фіксуюцца сляды і аб’екты, якія маюць важнае значэнне для далейшых крыміналістычных экспертыз. У нашым выпадку названыя агляды праводзіліся ў начны час, пры дрэнных умовах надвор’я.

Так, у мінулым годзе старшым следчым аддзела Яўгеніем Стэльмахам была скончана крымінальная справа пра дарожна-транспартнае здарэнне ў мікрараёне “Дружба” горада Петрыкава, дзе адбылося лабавое сутыкненне матацыкла і легкавога аўтамабіля, у выніку якога цяжка пацярпелі вадзіцель і пасажыр матацыкла. Расследаванне вялося больш за год, быў праведзены шэраг складаных і дарагіх экспертыз, вялікая колькасць следчых дзеянняў і аглядаў. Абвінавачаны вадзіцель аўтамабіля сваю віну падчас следства і судовага пасяджэння цалкам адмаўляў, абвінавачваючы вадзіцеля матацыкла. Нягледзячы на гэта, следчыя змаглі даказаць дачыненне кіроўцы легкавіка да здзейсненага злачынства. Суд абраў віноўніку пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін звыш двух гадоў.

Што тычыцца катэгорыі злачынстваў сексуальнага характару да непаўналетніх, то ні адзін педафіл, нягледзячы на прадстаўленыя доказы, не прызнаўся ва ўчыненні гвалтоўных дзеянняў. Хочацца адзначыць праведзеную работу старшага следчага Уладзіслава Лахвіча, дзякуючы прафесійным дзеянням і настойлівасці якога быў асуджаны да пазбаўлення волі педафіл, які ўчыніў гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў адносінах да 5-ці гадовага дзіцяці і непаўналетняй.

Не магу не адзначыць працу і следчай Алены Пятрунінай: нягледзячы на тое, што дзяўчына з’яўляецца маладой мамай, праяўляе напорыстасць, дэманструе прафе-сійныя навыкі ў час расследавання спраў карупцыйнай накіраванасці.

Петрыкаўскія следчыя – лепшыя ў рэспубліцы

Акрамя гэтага, у мінулым годзе Следчым камітэтам па даручэнні Прэзідэнта Беларусі надавалася вялікая ўвага злачынствам у сферы АПК і расследаванню карупцыйных злачынстваў. Гэтыя задачы стаялі і перад Петрыкаўскім РАСК і мы з імі справіліся – расследавана больш за дзясятак такіх спраў, вінаватыя паўсталі перад судом.

– Можаце крыху расказаць пра работу следчага?

– Працесію следчага эфектыўна рэкламуе кінематограф, а праца наша вельмі цікавая, вось толькі ў жыцці даводзіцца сутыкацца з больш суровай рэальнасцю. На працягу тыдня следчы ажыццяўляе дзяжурства ў следча-аператыўнай групе, выязджае на месцы здарэнняў, арганізуе работу службаў па раскрыцці злачынстваў і затрыманні вінаватых асоб, адшуканні выкрадзенага і іншых рэчаў, што маюць значэнне для справы. Спецыялісты займаюцца расследаваннем спраў, якія знаходзяцца ў іх вытворчасці, шмат часу ідзе на работу з падазронымі, пацярпелымі, сведкамі, падчас якой неабходна ўстанавіць псіхалагічны кантакт. Следчы павінен увесь час удасканальвацца, ісці ў нагу з часам, у сувязі з чым кожны на рэгулярнай аснове праходзіць перападрыхтоўку і курсы павышэння кваліфікацыі на базе Інстытута Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

 

– Магчыма, нехта з маладых людзей, пачытаўшы гэтыя радкі, пажадае звязаць свой лёс з прафесіяй следчага. Якія ўмовы прыёму на службу ў аддзел Следчага камітэта?

– Існуе два варыянты прыёму на службу. У першым выпадку чалавек, які мае вышэйшую юрыдычную адукацыю, звяртаецца да нас, праходзячы субяседаванне і атэстацыйную камісію, пасля чаго ва ўпраўленні Следчага камітэта прымаецца рашэнне пра прыём кандыдата на службу. У другім выпадку выпускнікам школ неабходна прайсці навучанне ў Акадэміі МУС на следча-экспертным факультэце. Дэталі можна даведацца па нумары тэлефона 2-13-70.

 – Дзякуй, Георгій Валер’евіч, за змястоўную гутарку.

 

Гутарыў Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара і з архіва РАСК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о