Разыгралі, як па нотах. “Шапэн” перамагае ў валейбольным турніры

0
522

У нядзелю, 19 лютага, у спартыўнай зале ДЮСШ Петрыкаўскага раёна прыйшло першынства па валейболе сярод мужчынскіх каманд, прымеркаванае да Дня абаронцаў Айчыны.

На турнір заявілася шэсць дружын. Самымі маладымі валейбалістамі былі прадстаўнікі ўстаноў адукацыі горада: другой гарадской школы і гімназіі. Не абышлося без заўзятых спартсменаў з Петрыкаўскага рудаўпраўлення, клуба “Шапэн”, РАНС і моцнай сваімі валейбольнымі традыцыямі вёскі Брынёў.

Каманды былі падзеленыя на дзве групы і гулялі паміж сабой па кругавой сістэме. Урэшце, дружыны калійшчыкаў і навучэнцаў гімназіі выбылі з гонкі за прызавыя месцы. У паўфінале сышліся валейбалісты спартыўнага клуба “Шапэн” і выхаванцы СШ № 2, але вопыт, на гэта раз, перамог маладосць.

У другой паўфінальнай сустрэчы гледачы назіралі даволі ўпартую барацьбу паміж выратавальнікамі, аснову якіх складалі жыхары Капаткевічаў, і брынёўскімі аматарамі валейбола. Ніхто не хацеў саступаць, але перавага на гэты раз была на баку брынёўцаў.
У барацьбе за трэцяе месца школьнікі далі бой супрацоўнікам РАУС, але некаторыя памылкі ў каманднай гульні не дазволілі моладзі выйсці наперад і трэцяе месца засталося за агняборцамі.

У фінальным матчы таксама было горача. Прысутныя пабачылі сапраўдную бескампрамісную гульню, дзе “Шапэн” выходзіў наперад, а потым каманду даганяў па ліку “Брынёў”. У другой партыі гарадскія валейбалісты прыклалі намаганні, каб захаваць адрыў у партыі, бралі тайм-аўты, збіваючы бадзёры запал сапернікаў і дацягнулі перыяд да канца – 2:0 на карысць спартыўнага клуба “Шапэн”, які святкаваў чэмпіёнства ў турніры. Другая прыступка п’едэстала засталася за спартсменамі з Брынёва.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Разыгралі, як па нотах.  “Шапэн” перамагае ў валейбольным турніры Разыгралі, як па нотах.  “Шапэн” перамагае ў валейбольным турніры Разыгралі, як па нотах.  “Шапэн” перамагае ў валейбольным турніры Разыгралі, як па нотах.  “Шапэн” перамагае ў валейбольным турніры Разыгралі, як па нотах.  “Шапэн” перамагае ў валейбольным турніры Разыгралі, як па нотах.  “Шапэн” перамагае ў валейбольным турніры Разыгралі, як па нотах.  “Шапэн” перамагае ў валейбольным турніры Разыгралі, як па нотах.  “Шапэн” перамагае ў валейбольным турніры

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о