Звароты разгледжаны. Рашэнні прыняты

0
613

У Жыткавіцкім міжраённым аддзеле Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы пытанне разгляду зваротаў грама-дзян з’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў у дзейнасці. У 2022 каляндарным годзе ад грама-дзян, якія працуюць у арганізацыях Петрыкаўскага раёна, у міжраённы аддзел паступіла 14 пісьмовых і 46 вусных зваротаў. У параўнанні з 2021 годам колькасць пісьмовых зваротаў зменшылася на 1, вусных – на 3. Пра вынікі іх разгляду мы пагутарылі з начальнікам аддзела Анатолем Якімовічам.

Звароты разгледжаны. Рашэнні прыняты– Анатоль Станіслававіч, па выніках разгляду пісьмовых зваротаў, ці ёсць прыклады, калі патрабаванні заяўніка былі задаволены?

– Цалкам задаволены патрабаванні па трох зваротах. Зварот жывёлавода па пытанні даплаты яму да ўстаноўленай у Рэспубліцы Беларусь мінімальнай заработнай платы за 2021 каляндарны год, студзень – май 2022 года. Пры вывучэнні прыведзеных фактаў, заяўніку была зроблена даплата за фактычна адпрацаваны час за ўказаны перыяд. Станоўча вырашылася пытанне вартаў-ніка аднаго з прадпрыемстваў раёна па пытанні неабаснаванага прыцягнення яго і іншых вартаўнікоў да дысцыплінарнай адказнасці за дапушчаны факт крадзяжу матэрыяльных каштоўнасцей з тэрыторыі наймальніка, што пацягнула пазбаўленне людзей на 6 месяцаў натуральнай аплаты працы. Пры дэталёвым вывучэнні справы загад аб прыцягненні работнікаў да адказнасці быў адменены. Было задаволена патрабаванне інжынера  адной з арганізацый раёна па пытанні адмены загада наймайльніка аб прыцягненні яго да дысцыплінарнай адказнасці.

Часткова вырашаны звароты: лесніка – па пытанні выплаты канчатковга разліку, ветурача –  аб прыцягненні работніка да матэрыяльнай адказнасці.

Па выніках разгляду пісьмовых зваротаў грамадзян прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб працы 5 службовых асоб.

– Ці была патрэба ў больш дэталёвым  разглядзе спраў з  удзелам другіх структурных падраздзяленняў Дэпартамента?

– Тры пісьмовыя звароты былі пераадрасаваны ў Слуцкі міжраённы аддзел і адзін – у Мазырскі .

– Якія пытанні патрабавалі ўдакладнення ў жыхароў Петрыкаўшчыны пры вусных зваротах?

– У асноўным гэта такія моманты, што датычацца заключэння працоўных дамоў (кантрактаў), аплаты працы, прадастаўленне адпускоў, пераводу на іншае месца працы, прыцягненне да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці, выдача сродкаў уласнай абароны, грамадзян-ска-прававыя дамовы. Усе звароты грамадзян разгле-джаны ва устаноўленыя заканадаўствам тэрміны, заяўнікам дадзены кампетэнтныя тлумачэнні па хвалюючых іх пытаннях. Адзначу, што ў выніку аднаўлення парушаных працоўных правоў пры разглядзе пісьмовых і вусных зваротаў было выплачана больш за 5 тысяч рублёў.

– На вашу думку, якая асноўная прычына дапушчаных наймальнікам парушэнняў заканадаўства аб ахове працы?

– Недастатковы ўзровень прававых ведаў. Супрацоўнікамі міжраённага аддзела дзяржаўнай інспекцыі працы будзе працягнута практыка правядзення на Петрыкаў-шчыне нарад, семінараў, вучобы па пытаннях  заканадаўства  аб ахове працы.

 

Запісала Святлана СОБАЛЕВА.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о