Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама пад кіраўніцтвам намес-ніка старшыні Аляксандры Янчанкавай у адзіны дзень інфармавання наведала калектыў Цэнтра банкаўскіх паслуг № 320. Тэма сустрэчы – “Моладзь – сучаснасць і будучыня незалежнай Беларусі”. На Петрыкаўшчыне 3411 жыхароў ва ўзросце ад 14 да 31 году, для якіх рэалізуецца дзяржаўная маладзёжная палітыка.

Моладзь – стратэгія на развіццё– У беларускім заканадаўстве ва ўсіх галінах прадугледжана сістэма мер, накіраваная на стварэнне спрыяльных умоў для развіцця, станаўлення, самарэалізацыі і камфортнага існавання моладзі, – адзначыла ў пачатку сустрэчы Аляксандра Міхайлаўна.

На павестцы дня пытанні аховы здароўя, адукацыі, будаўніцтва, адпачынку, страхавання. Па ўсіх накірунках слова бяруць спецыялісты, падцвярджаючы на прыкладах правільнасць абранага дзяржавай курса. Некаторыя пытанні, такія як магчымасць задоўга да выхаду на заслужаны адпачынак адкрыць назапашвальны рахунак на “другую пенсію”, патрабавалі дадатковага тлумачэння. Начальнік Петрыкаўскага аддзела абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Святлана Ананьева больш дэталёва пазнаёміла прысутных з Указам № 367 “Аб добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі”.

І ўсё ж найбольшая ўвага была да тэмы, якая хвалюе кожнага – як абараніць падрастаючае пакаленне ад негатыўных уздзеянняў. Запрошаная на сустрэчу намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Наталля Ходзька акцэнтавала ўвагу на праблеме наркабізнесу і ўцягванні ў яго непаўналетніх. На прыкладах расказала, наколькі небяспечная сітуацыя ў краіне па гэтым пытанні. Па меркаванні прадстаўніка структуры прафілактыкі, бацькі павінны трымаць на кантролі баўленне вольнага часу дзецьмі, ведаць іх асяроддзе і мець магчымасць кантраляваць іх зносіны ў сацыяльных сетках.

Не абышла Наталля Мікалаеўна тэму гібелі дзяцей ад знешніх прычын. Толькі на Гомельшчыне з пачатку бягучага года загінула 8 непаўналетніх: 3 – у ДТЗ, 1 – на пажары, 2 – на вадзе, 2 – ад механічнай асфіксіі.
– Паўнавартаснае, спакойнае і годнае жыццё залежыць ад усіх нас, неабходна толькі жыць па законе і выконваць неабходныя правілы, – канстатавала прадстаўнік улады.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о