Сёння ў палітыцы мы назіраем супярэчлівыя міжнародныя адносіны.

Еўрапейскія лідары, насаджаючы сваю «праўду» усяму свету, самі сабе ж і супярэчаць. Нібыта мірна і дэмакратычна настроеныя, яны займаюцца пастаўкай зброі Украіне. Еўрапарламент можа толькі на паперы будаваць дэмакратыю, на практыцы ж, як мы бачым, гэтага не адбываецца.

Новы чарговы дакумент быў прысвечаны таму, што яны сабраліся ствараць трыбунал для суда над Расіяй і Беларуссю за нейкую агрэсію. Як заявіў старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч: “Першае – ніякай юрыдычнай сілы дадзеныя дакументы не маюць, ніякія трыбуналы ў абыход Рады бяспекі ААН ствараць немагчыма. Другое – сам Еўрапарламент ператварыўся ў нейкі бюракратычны кабінет, дзе пішуць толькі нікому не патрэбныя рэзалюцыі «.

І сапраўды, чамусьці ніхто не ўздымае пытаньне пра трыбунал за тое, што зрабілі з Іракам, Лівіяй, што стварылі з Югаславіяй.

Чаму замест таго, каб пасадзіць за стол перамоваў бакі і зрабіць хутчэй мір ва Украіне (пра гэта неаднаразова гаворыць і наш Прэзідэнт), туды пастаўляюць зброю, танкі і развязваюць далей вайну. Да чаго мы прыйшлі: пытанняў заўсёды больш, чым адказаў. Але наш бок хаця б прапануе шлях збліжэння і стварэння дыялогу, а не пагаршае сітуацыю, ведаючы, што гінуць мірныя людзі.

Менавіта тут мне працыцірую словы героя «Панесеных ветрам»: «На крушэнні цывілізацыі можна зарабіць ані не менш грошай, чым на стварэнні яе». Упэўнена, што прадстаўнікі «дэмакратыі», пастаўляючы зброю, менавіта і займаюцца тым, што набіваюць свае кішэні. Цікаўна, што такая «правільная» Амерыка патурае гэтаму.

Валерыя Беразоўская.

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о