Работа з налётам адрэналіну

0
876

Дзень энергетыка – гэта прафесійнае свята ўсіх работнікаў прамысловасці. Сфера ахоплівае выпрацоўку, перадачу і збыт спажыўцам электрычнай і цеплавой энергіі. Днямі мы змаглі пагаварыць пра тонкасці прафесіі са старшым майстрам Петрыкаўскага РЭС, начальнікам Капаткевіцкага ўчастка Віктарам Шастаковым.

Работа з налётам адрэналіну

Віктар Віктаравіч нарадзіўся ў вёсцы Заброддзе. З першага разу не атрымалася паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову. Вырашыў не губляць год і паступіў на электрыка ў прафесійнае тэхнічнае вучылішча, пасля маладога чалавека чакалі ўзброеныя сілы.
У 2021 годзе скончыў вышэйшую навучальную ўстанову па спецыяльнасці інжынер-энергетык. На пасаду майстра прыйшоў працаваць на Капаткевіцкі ўчастак ужо ў 2007 годзе.
– Сёння замацаваная за мной зона абслугоўвання – гэта дзесяць сельскіх Саветаў, ад Мышанкі да Фаставіч, – пачаў размову суразмоўца. – Месца работы, пражывання мне падабаецца. На заробак таксама сорамна скардзіцца.
Разважаючы пра кар’еру, мужчына адзначыў, што любая прафесія патрабуе ад чалавека адказнасці, ведаў і, вядома, павагі да ўласнай справы.
– Без гэтых якасцяў быць спецыялістам у сваёй галіне немагчыма!

Сваю гісторыю беларуская энергетыка нефармальна вядзе яшчэ з канца ХІХ стагоддзя. У 1895 годзе ў Мінску пачала працаваць першая электрастанцыя на пераменным току.
У суверэннай Беларусі Дзень энергетыка пачаў адзначацца па Указу Прэзідэнта ад 27 лістапада 1995 года. Свята прыпадае на адзін з самых кароткіх светлавых дзён у годзе – 22 снежня.
Адзначым, што ў шэрагу краін постсавецкай прасторы і ў некаторых арганізацыях дату святкавання Дня энергетыка пакінулі на трэцюю нядзелю снежня.
Дзень энергетыка адзначаюць усе, хто мае дачыненне да стварэння і абслугоўвання энергетычных сістэм і энергетычнай галіны.

Наш герой рэалізаваў сябе не толькі на прафесійнай ніве, а і ў асабістым жыцці. Дома яго чакае жонка і сын, старэйшая дачка атрымлівае вышэйшую адукацыю ў БДУ.
На просьбу ахарактарызаваць сваю працу, Віктар Віктаравіч адказаў сур’ёзна: з налётам адрэналіну.
– Форс-мажоры здараюцца асабліва часта ў зімовы час. Нават зараз, з улікам колькасці снегу, даводзіцца працаваць за дваіх. Аасноўны час працы сыходзіць на падтрыманне і вядзенне аптымальнага рэжыму: пераключэнне па вываду абсталявання ў рамонт, па ўводу яго з рамонту, правядзенне рамонтаў.

Поспех у працы не быў бы забяспечаны без наяўнасці добрай каманды.
– У мяне ў падпарадкаванні 14 чалавек, 4 з іх – дзяжурныя, 2 ва-дзіцелі, 1 трактарыст, 1 майстар і 6 манцёраў. Кожны з іх – звяно агульнага ланцуга. Як і ўсюды, бываюць розныя складаныя сітуацыі, але імкнемся падтрымаць адзін аднаго. Пад чулым кіраўніцтвам нашага начальніка Віталія Казловіча выконваем усе паказчыкі. Дарэчы, да іх.
У бягучым годзе калектывам праведзена вялікая работа па выкананні планавых мерапрыемстваў, накіраваных на рэалізацыю нашай галоўнай задачы: забеспячэнне спажыўцоў электрычнай энергіяй. Капітальны рамонт паветраных ліній, замена правадоў, замена апор жалезабетонных – выкананы на высокім ўзроўні.

Так, у поўным аб’ёме выкананы план капітальных рамонтаў паветраных ліній электраперадач напругай 10 кілават (21, 69 кіламетраў), зроблены капітальны рамонт трансфарматарных падстанцый напругай 10-04 кілават.
Вялася на працягу года праца па капітальным рамонце паветраных ліній электраперадач, якія праходзяць праз лясныя масівы: замена голага провада на ізаляваны, які больш устойлівы да стыхійных з’яў.
Усяго было абноўлена 29,67 кіламетраў такіх ліній. Пастаянна вядуцца работы па расчыстцы прасек.
У канцы размовы Віктар Віктаравіч павіншаваў калег з надыхо-дзячым прафесійным святам і пажадаў моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, поспеху, а таксама работы без форс-мажораў.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о