“Прыпаркавалі” скрыню

0
248

“Прыпаркавалі” скрынюКамфортнае і зручнае гарадское асяроддзе – тэма, якая найбольш часта абмяркоўваецца землякамі каля пад’ездаў, у чэргах, на форумах і ў чатах розных сацыяльных сетак. Яно і зразумела: яны штодзень уплываюць на наша жыццё, на наш настрой.

Маючы жаданне зрабіць жыццё жыхароў і гасцей райцэнтра яшчэ больш зручным, камфортным і, калі хочаце, бяспечным, звяртаем увагу адказных асоб на выяўлены факт неабачлівасці ці абыякавасці.

З паніжэннем тэмпературы паветра, у чаканні галалёду і снегу на дарогах, работнікі райжылкамгасу загадзя пачалі ўсталёўваць на вуліцах райцэнтра скрыні для пескасалянай сумесі. Аднак наколькі рацыянальна і мэтазгодна гэты працэс адбываўся, ці ўсе месцы, дзе з’явіліся скрыні, для гэтага падыходзяць? На жаль, не. Так, адна са скрыняў “размясцілася” прама на паркоўцы. І тут нават не стаіць пытанне: хапае ці не хапае гораду парковачных месцаў, каб адно з іх адвесці пад ёмістасць. Справа ў іншым: гэта тоіць нябачную пагрозу для аўтамабілістаў, а дакладней для іх транспартных сродкаў, калі на паркоўку яна прыязджаюць у цёмны час сутак.
Разлічваем на станоўчае рашэнне акрэсленай сітуацыі ў бліжэйшы час.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о