Бяспека – перш за ўсё

0
95

Усе мы імкнёмся стварыць вакол сябе, сваіх родных і блізкіх бяспечнае асяроддзе. Але бываюць моманты, калі небяспека крыецца за звычайнымі і звыклымі рэчамі.
Праязджаючы па вуліцы Карла Лібкнехта, у вочы “кінулася” студня, карыстанне якой спланавана з боку вуліцы. Закінутая яна, ці прызначана для працы – так адразу не адкажаш. Выглядае непрывабна, вечка лёгка адчыняецца, а сама студня напоўнена вадой. Улічваючы, што па гэтай вуліцы часта ідуць дзеці ў напрамку да другой гарадской школы, пытанне трэба ўзяць на кантроль. Калі ў студні ёсць гаспадар – прадумаць прыладу, якая б не дазваляла староннім карыстацца свідравінай. Калі не – адказным службам прадугледзець меры па немагчымасці адкрыцця студні. Калі нават у мінакоў няма намеру скарыстацца калодзежам, бяспека – перш за ўсё.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о