Калі беспарадак перарастае ў небяспеку

0
251

Калі беспарадак перарастае  ў небяспекуНа жаль, даводзіцца канстатаваць той факт, што не ўсе нашыя крытычныя заўвагі сваечасова выпраўляюцца. Так, не адзін месяц на тэрыторыі, якая мяжуе з домаўладаннем па вуліцы Пушкіна, ляжыць куча пяску. І калі ў папярэдняй публікацыі размова ішла большай часткай пра эстэтыку, парадак і адміністрацыйную адказнасць гаспадароў за падобныя правапарушэнні, то сёння на першае месца выходзіць пытанне бяспекі. Справа ў тым, што гаспадары размясцілі будаўнічы матэрыял у непасрэднай блізкасці ад праезнай часткі, на месцы, дзе павінна быць пешаходная дарожка. Так, пра паўнавартасны тратуар на гэтым баку вуліцы гаворка не ідзе – ён адсутнічае. Аднак раней у землякоў была магчымасць ісці па сцежцы паралельна праезнай частцы. У сённяшніх умовах надвор’я, адсутнасць такой магчымасці адчуваецца вельмі востра. Калі выходзіш з завулка, што вядзе з вуліцы Каралёва, рух па вуліцы Пушкіна магчымы толькі па ўзбочыне дарогі.
І ўсё ж з улікам сітуацыі, якая склалася, камунальныя службы наколькі маглі, настолькі расчысцілі сцежку для пешаходаў: акурат да згаданай кучы пяску, што з улікам умоў надвор’я ператварылася ў горку, вакол якой з задавальненнем тузаюцца дзеці, за вясёлым заняткам забываючы пра бяспеку.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о