У ціхім кутку – візітоўка горада

0
46

Нават даволі ціхае месца ў спальным раёне горада можа стаць своеасаблівай візітнай карткай горада. Адно з такіх – пляцоўка каля будынку па адрасе акадэміка Каралёва, 10. У гэтым будынку знахо-дзяцца ажно тры папулярныя гандлёвыя кропкі: пункт выдачы інтэрнэт-крамы, харчовая і мэблевая крамы. Апрача таго, тут знаходзіцца банкамат, міні-рынак і прыпыняецца машына для збору смецця. Месца гэта арганічна суседнічае са скверам таполяў, што дадае гэтаму куточку спакою і гармоніі.
Карацей, людзей тут ходзіць нямала, а з надыходам цёплага сезону гараджан і гасцей горада тут з’явіцца яшчэ больш. Камусьці спатрэбяцца наяўныя грошы, нехта завітае летнім часам, у звычайны перыяд добраўпарадкавання жытла, за набыткам мэблі. Вядома, неўзабаве разгорнецца і гандаль свежай сельскагаспадарчай прадукцыяй. Так, ціхі, на першы погляд, куток стане невялікім цэнтрам мясцовага жыцця.
Але замінае гэтай даволі камфортнай інфраструктуры адзін недагляд: відаць з-за пэўнай папулярнасці і скаплення тут транспартных сродкаў розных габарытаў, з’явіліся ў глебе істотныя паглыбленні. Сцякаецца ў такіх паглыбленнях вада, а потым ператвараецца ў гразь. І калі чарговая машына такія месцы можа і аб’ехаць, то вось мінакам, што крочаць па гэтых мясцінах у цёмны час сутак, дапамагае сарыентавацца і не патрапіць у палон бруду хіба асвятленне вывескі крамы мэблі.
Спадзяёмся, што кампетэнтныя службы вырашаць акрэсленае пытанне, тым больш, што выдаткі для добраўпарадкавання гэтага месца не такія вялікія: падсыпаць адтуліны пяском ды шчэбнем, як гэта было і раней.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о