Выключайце днём святло

0
72

Па якой прычыне ў дзве гадзіны дня гарыць святло на будынку гасцініцы “Прыпяць”. На такое пытанне я спрабавала знайсці тлумачэнне на гэтым тыдні, шпацыруючы па горадзе. Адказ прыходзіў адзін: ад элементарнай безгаспадарлівасці і недагляду адказных асоб.

Ні для каго не сакрэт, што эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы. Рацыянальнае выкарыстанне энергетычных і паліўных рэсурсаў – у аснове Дырэктывы № 3 Прэзідэнта Беларусі. Для эканоміі рэсурсаў у жыллёвым фондзе ведамасным міністэрствам распрацавана цэлая праграма – у тым ліку мадэрнізацыя асвятлення і беражлівае выкарыстанне электраэнергіі. Выходзіць, што дзяржава траціць вялікія грошы на рэалізацыю гэтых мерапрыемстваў, а мы гэтыя грошы “пускаем на вецер”.
Просім кіраўніцтва дадзенага аб’екту ўзяць на кантроль сітуацыю. Гэты факт не выпадковасць: не выключанае асвятленне на фасадзе будынка назіралася не аднойчы. Нельга дапусціць, каб гэта ўвайшло ў сістэму.

Антаніна СМІРНОВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о