Надзённая сітуацыя, што патрабуе рашэння

0
173

Надзённая сітуацыя,  што патрабуе рашэння

Бываюць такія сітуацыі, што, як то кажуць, “узрастаюць на голым месцы”. Гэтая заўвага як раз адна з такіх.

Недалёка ад скрыжавання вуліц Розы Люксембург і Вароўскага можна заўважыць выяву, што, нібыта, і не прыносіць гараджанам і гасцям Петрыкава істотнага клопату, але значна псуе выгляд гэтага ажыўленага кутка райцэнтра.

Паміж друкарняй і будынкам гандлёвай кропкі бетонны плот (які не лішнім было б пафарбаваць) літаральна прабіла сваім ствалом дрэва, галлё якога напорыста лезе праз дэкаратыўныя слупкі агароджы. Часткі бетоннай канструкцыі, не вытрымаўшы ціску моцы прыроды, ляжаць побач.

Магчыма, людзі з развітым вобразным мысленнем заўважаць у гэтай карціне нейкі філасофскі сэнс перамогі натуральнага над штучным, але большасць грамадзян, усё ж, уздыхне з непаразуменнем, што такі недагляд мог адбыцца ў цэнтры горада.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о