У Мінску праходзіць саміт АДКБ — мерапрыемства важнае ў першую чаргу тым, што менавіта Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы адказвае на знешнія выклікі і займаецца забеспячэннем мірных зносін і цывілізаванага вырашэння пытанняў паміж суб’ектамі знешняй палітыкі.

Адзначаючы рэгрэс сучасных міжнародных зносін, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў зразумець, што калі Захад не разумее цывілізаванай мовы дыпламатыі, варта размаўляць з ім на зразумелай мове. “Растуць ваенныя бюджэты, анансуюцца небывалыя па маштабах вучэнні – як гэта стасуецца з дэкларацыямі НАТА па абарончым характары альянсу?”. Таму размяшчэнне ядзернай расійскай зброі на тэрыторыі Беларусі цалкам адпавядае і фармату зносін з калектыўным Захадам і нацыянальным інтарэсам па забеспячэнні бяспекі ў краіне.

З іншага боку беларускі лідар адзначыў, што ўзнікаючыя пытанні варта вырашаць за сталом перагавораў. Гэты прынцып зносін і пакладзены ў падмурак АДКБ, што не дае спакою заходняму боку. Вучэнні, працоўныя нарады і прынятыя рашэнні не ўпісваюцца ў планы “краін развітой дэмакратыі”, якія чакаюць стварэнне супярэчлівай сітуацыі вакол якога-небудзь канфлікту паміж краінамі-ўдзельніцамі арганізацыі.

Логіка падказвае, што створаныя трывалыя стасункі і дамоўленасці паміж краінамі АДКБ, новыя рашэнні па ўмацаванні бяспекі не дазволяць Захаду распаўсюджваць канфлікт і ствараць новыя кропкі напружанасці ў еўразійскім рэгіёне. Бо пазіцыя кожнай краіны павінна не толькі грунтавацца на нацыянальных інтарэсах, але прадугледжваць агульныя зацікаўленасці супольнасці краін у захаванні бяспекі і міру.

Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о