Аб’ект адпачынку і назірання

0
41

Днямі, прагульваючыся па вуліцы Дружба, увагу прыцягнула лавачка, што стаіць каля дзіцячай пляцоўкі. Канструкцыя знаходзіцца не ў самым лепшым выглядзе: мае патрэбу ў рамонце і афарбоўцы.
Надыходзіць цёплая пара. Матулі ўсё часцей будуць выходзіць на прагулкі, забаўляць дзяцей на гульнявых пляцоўках. У каго дзеткі больш дарослыя, ужо і самі могуць сабе ствараць забавы. Аднак прыглядаць за дзецьмі ўсё ж такі трэба. А дзе яшчэ назіраць за імі, як не седзячы на лавачцы?
Упэўнены, адказная арганізацыя вырашыць станоўча сітуацыю ў хуткім часе.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о