Прыгажосць і здароўе

0
167

Прыгажосць і здароўеУ нядзелю на базе ДЮСШ прайшлі раённыя спаборніцтвы па настольным тэнісе і гіравым спорце ў праграме XX-ай раённай спартакіяды сярод калектываў арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў адукацыі і сельскіх выканаўчых камітэтаў Петрыкаўскага раёна.

У барацьбу ўступілі чатырнаццаць каманд: Грабаўскага, Капцэвіцкага, Петрыкаўскага сельскіх Саветаў, сярэдняй школы № 1, гарадской гімназіі, Нацыянальнага парку “Прыпяцкага”, ЦГіЭ, ЦРБ, РАНС, РАУС, райжылкамгасу, сектару культуры райвыканкама, Капцэвіцкага псіханеўралагічнага дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў, ветэранаў фізічнай культуры і спорту.

Спаборніцтва прайшло дастаткова дынамічна ў добразычлівай і сяброўскай атмасферы, што зусім не сведчыла пра адсутнасць напружання, барацьбы і спартыўных інтрыг.

Прыгажосць і здароўеПасля працяглай барацьбы былі аб’яўлены лепшыя. У настольным тэнісе перамогу святкавала каманда “Прыпяцкага”. На другім месцы размясцілася каманда Петрыкаўскага сельскага выканаўчага камітэта, на трэцім – Грабаўскага сельскага выканаўчага камітэта.

У гіравым спорце перамог Петрыкаўскі РАУС. Другое месца заняла каманда РАНС, трэцяе – Петрыкаўскага райжылкамгасу.
Усе прызёры каманднага і асабістага заліку былі ўзнагароджаны дыпломамі, а пераможцы – кубкам.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о