Размова пра глабальныя працэсы праз прызму ўласнага меркавання

0
293

Размова пра глабальныя працэсы праз прызму ўласнага меркаванняДэлегацыя з Петрыкаўскага раёна наведала лекцыю “Сучасныя геапалітычныя працэсы і іх адлюстраванне ў медыяпрасторы”, спікерам якой выступіў вядомы аглядальнік-міжнароднік тэлеканала АНТ Глеб Лаўроў.

Вядучы тэлеагляду “За гранню” засяродзіў увагу прысутных на трансфармацыі сродкаў стасункаў, асаблівасцях фарміравання светапогляду і адносін да фактаў, а таксама ролі СМІ ў кагнітыўнай вайне.

– Часам нам даводзіцца чуць, што праўду даказваць не трэба, бо гэта – ісціна. Тое ж самае мне гавораць і пра традыцыйныя каштоўнасці, якім, нібыта, не патрэбна рэклама, бо яны зразумелыя і патрэбныя. Але практыка паказвае, што і праўда, і традыцыйныя каштоўнасці як раз трэба адстойваць, захоўваць і прапагандзіраваць, – адзначыў журналіст-міжнароднік.

Размова пра глабальныя працэсы праз прызму ўласнага меркаванняПадзяліўся лектар і сваім поглядам на развіццё інфармацыйнай прасторы, засяродзіўшы ўвагу, што зараз слова паступова знікае з ужытку ў інтэрнэце. Звыклыя нам сацыяльныя сеткі пачынаюць безапеляцыйна саступаць сваё месца такім дадаткам як “TikTok” і аўдыторыя ў апошніх значна буйнейшая. Чаму? Усё вельмі проста. Да нядаўняга часу адзінай перашкодай у стасунках быў моўны бар’ер. Але ў “TikTok” усё пабудавана на выяве і музычным афармленні, выкарыстоўваць мову тут не абавязкова, усё і так усім зразумела.

“Я не кажу, што варта адмаўляцца ад сучасных інфармацыйных тэхналогій, але вельмі важна не забывацца і пра нашую вербальную культуру, наша слова”, – рэзюмаваў спікер.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о