«ПН» правялі сацапытанне сярод землякоў: калі апошні раз яны былі ў бібліятэцы? Якую кнігу прачыталі?

0
436

Нягледзячы на тое, што мы ўсё больш часу праводзім у сацыяльных сетках, кнігі не страцілі сваёй каштоўнасці, іх сховішча – бібліятэка, выклікае ў душы трапятанне, а працаўнікі гэтага асаблівага месца – павагу. 15 верасня ў краіне адзначаецца Дзень бібліятэк, дата якога выбрана ў гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі – галоўнага кнігасховішча краіны. Напярэдадні свята, карэспандэнты раённай газеты правялі сацапытанне сярод землякоў: калі апошні раз былі ў бібліятэцы? Якую кнігу прачыталі?

"ПН" правялі сацапытанне сярод землякоў: калі апошні раз яны былі ў бібліятэцы? Якую кнігу прачыталі?Валянціна ДОЛІНАВА, пенсіянер, горад Петрыкаў:
– Вельмі трапятліва стаўлюся да кнігі. Я часты госць цэнтральнай раённай бібліятэкі, а дома ў мяне, за гады цікавасці да чытання, сабралася нядрэнная асабістая бібліятэка, якую аблюбаваў і муж. Тэматка маіх чытацкіх прыярытэтаў разнапланава. На асаблівым месцы – тэма гістарычная. У мінулым я настаўнік гісторыі і цікавасць да гэтага напрамку застаўся на прафесійным узроўні. У Год гістарычнай памяці адсочвала публікацыі расследавання генеральнай пракуратурай краіны справы па факце генацыду насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Прачытала ўсе раздзелы аповесці нашай зямлячкі Любові Арловай “Апаленыя вайной”, якія публікаваліся ў “Петрыкаўскіх навінах”. Як любы беларус пакланяюся перад мужнасцю нашага народа.
Не адмоўлюся ад чытання твораў дэтэктыўнага, прыгодніцкага жанру. З сучасных аўтараў прыцягвае проза Наталлі Батраковай. Прызнаюся: люблю чытаць кнігі на беларускай мове. Любімы аўтар – Іван Шамякін. Не так даўно перачытала яго зборнік апавяданняў. Атрымамала вялікае задавальненне.

"ПН" правялі сацапытанне сярод землякоў: калі апошні раз яны былі ў бібліятэцы? Якую кнігу прачыталі?

 

Ігар ПАРХОМЕНКА, начальнік РУЭБП “Днепра-Бугскі водны шлях”:
– Не магу сказаць, што шмат чытаю. І не таму, што не люблю – часу не хапае. Прызнаюся – у бібліятэцы быў даўнавата. Але дома ў мяне заўсёды знойдзецца што пачытаць: нешта купляецца, прыносіцца ад родных, сяброў. На дадзенны момант на маім століку ляжыць зборнік Барыса Акуніна. Чытанне для мяне – гэта магчымасць раслабіцца, адпачыць ад працы, праблем. Больш перавагі аддаю гістарычнай тэме. Дарэчы, цыкл матэрыялаў ў раённай газеце да 500-годдзя Петрыкава: якім райцэнтр быў раней і цяпер – чытаў з вялікай цівасцю.
Жадаю землякам чытацкага настрою, больш адпачываць з кніжкаю ў руках.

 

 

"ПН" правялі сацапытанне сярод землякоў: калі апошні раз яны былі ў бібліятэцы? Якую кнігу прачыталі?Назар КУПЧЭНЯ, вучань 2”А” класа СШ № 2 г. Петрыкава:
– Вучыць мяне буквам бацькі пачалі з пяці гадоў. У шэсць я ужо спрабаваў чытаць самастойна казкі. З кніжкаю – цікава, але доўга за ёю не сяжу. Звычайна, я прыхожу са школы, крыху адпачываю, раблю ўрокі. Калі застаецца час – займаюся спортам або любімымі гульнямі. А перад сном ужо чытаю. Зараз чытаю “Снежную каралеву”.
У бібліятэку, што у цэнтры горада, я хадзіў разам з мамай летам: настаўніца дала спіс кніг, якія мы павінны былі прачытаць за канікулы. Бібліятэка мне падалася вялікай, там вельмі шмат розных кніг, журналаў. Мне запомніўся расказ “Смелы муравей”, бо ў ім расказвалася пра дапамогу сябрам.

У школе мы таксама ходзім у бібліятэку. На ўроках чытаем цікавыя расказы. З пісьменнікаў ведаю Міхаіла Прышвіна, бо ён піша пра звяроў і птушак. Думаю, што пачну чытаць больш, бо кнігі – нашы сябры.

 

"ПН" правялі сацапытанне сярод землякоў: калі апошні раз яны былі ў бібліятэцы? Якую кнігу прачыталі?Паліна ГЛУШКО студэнтка БНТУ, ураджэнка вёскі Міхедавічы:
– Не буду хаваць, я як прадстаўнік маладога пакалення ў поўнай меры карыстаюся інтэрнэт прасторай, але лічу, што “залаты час” бібліятэк не прайшоў і кніга канкурыраваць са смартфонам не павінна. Мабільны сродак ідэальна падыходзіць для хуткасці атрымання інфармацыі. А ў чытальнай зале абстаноўка асаблівая: практычна заўсёды ціха, чытачы пагружаны ў чытанне, злёгку чуецца шолах старонак – такую атмасферу смартфон не забяспечыць.
Апошні раз наведвала бібліятэку вясной, калі была вучаніцай Бабуніцкай сярэдняй школы. Любоў да кнігі, акрамя бацькоў, педагогаў мне прывівала бібліятэкар Бабуніцкай сельскай бібліятэкі, з якой мы адчулі радасць перамог у творчых конкурсах.

Летам была больш засяроджана на паступленні ў вышэйшую навучальную установу, але гэта не значыць, што “закінула” чытанне. Як прадстаўніца прыгожай паловы чалавецтва я люблю лірыку, раманы. Але больш вабяць творы, якія застаўляюць асэнсоўваць сур’ёзныя рэчы. Мой любімы пісьменнік – Міхаіл Булгакаў. Не так даўно перачытала “Масцера і Маргарыту” – гэты твор не губляе актуальнасці праз гады.
На днях буду знаёміцца з бібліятэкай універсітэта. Упэўнена, што мяне там чакаюць новыя адкрыцці і адчуванні. Жадаю усім не спыняцца на прачытаным!
Нехта з вядомых сказаў: “Людзі, якія чытаюць кнігі, заўсёды будуць кіраваць тымі, хто глядзіць тэлевізар”. Не забывайцеся пра гэта, землякі. І часцей наведвайце бібліятэку.

Святлана СОБАЛЕВА.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о