Дынамічна развівацца, абапіраючыся на традыцыі

0
380

Магчыма, нехта з гараджан заўважыў, што ў апошні працоўны дзень мінулага тыдня горад напоўніўся незвычайна вялікай колькасцю машын лесаахоўнай службы – працаўнікі лясной галіны сабраліся павіншаваць адзін аднаго напярэдадні свайго прафесійнага свята.

Дынамічна развівацца, абапіраючыся на традыцыіПершай на ўрачыстасці ў раённым Доме культуры павіншавала прысутных з Днём работнікаў лесу намеснік старшыні райвыканкама Аляксандра Янчанкава, якая ўручыла працаўнікам лясной галіны Граматы і Падзякі Міністэрства лясной гаспадаркі, Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, Петрыкаўскага райвыканкама.

Звяртаючыся да працаўнікоў лесаахоўнай службы, дырэктар Петрыкаўскага лясгаса Арцём Анішчонак заўважыў: “Дарагія калегі, прыміце словы падзякі за ваш прафесіяналізм, самаадданасць справе. Упэўнены, што і ў далейшым, абапіраючыся на традыцыі папярэдніх пакаленняў, мы будзем дынамічна развіваць наша прадпрыемства, эфектыўна выкарыстоўваць лесанасенны патэнцыял, укараняць новыя тэхналогіі і садзейнічаць развіццю нашай галіны і краіны. Так, мы багата часу праводзім на працы, гэта заслугоўвае павагі, але няхай наша справа прыносіць не толькі дабрабыт і карысць, няхай тое, што мы робім, нясе яшчэ і задавальненне”.
Арцём Мікалаевіч уручыў падначаленым нагрудныя знакі Міністэрства лясной гаспадаркі “10 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь”. Адпаведныя знакі атрымалі і спецыялісты, што прысвяцілі лясной гаспадарцы два дзясяткі гадоў свайго жыцця, а таксама павіншаваў прафесіяналаў сваёй справы з прысваеннем І і ІІ класа ляснічых і майстроў лесу. Акрамя гэтага, былі ўручаныя Ганаровыя граматы і Падзякі Петрыкаўскага лясгаса.
Цырымонія ўзнагароджання была аздоблена творчымі нумарамі артыстаў раённага Дома культуры, якія, мяркуючы па рэакцыі прысутных, прыйшліся спецыялістам лясной гаспадаркі даспадобы.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о