Старонкі нашага часу

0
514

Наўрад ці пакрыўлю душою, калі скажу, што раённая газета па серадах і суботах для многіх жыхароў Петрыкаўшчыны чаканая. У сумцы паштальёна яна займае, бадай больш месца, чым іншыя выданні. Нягледзячы на прысутнасць у нашым жыцці інтэрнэт-прасторы, вялікая колькасць людзей жадаюць даведацца пра навіны краіны і малой радзімы з папяровага носьбіта. Перагортваць старонкі, рабіць пазнакі і выразкі, адчуваць пах друкарскай фарбы для землякоў па-ранейшаму застаецца звыклым, зручным і неабходным. Праводзячы Дні падпісчыка, супрацоўнікі рэдакцыі заўсёды пытаюцца ў сваіх чытачоў: чаму “Петрыкаўскія навіны” сталі для іх надзейным сябрам, якім рубрыкам аддаюць перавагу і чаго, на іх погляд, не хапае на старонках газеты?

Старонкі нашага часуНадзея ТУРАВЕЦ, малады спецыяліст, настаўнік хіміі і біялогіі Конкавіцкай сярэдняй школы:
– Скажу адразу, што падпісана на “Петрыкаўскія навіны” ў сацыяльных сетках. Там я хутка і ў любы час атрымліваю неабходную інфармацыю. Аднак гэта не значыць, што я не чытаю газету. Чытаю, прычым пастаянна. Часта з калегамі абмяркоўваем публікацыі, ды і ў выхаваўчай рабоце з вучнямі газета – добры дарадца. Мне падабаецца, што ў выданні адлюстроўваюцца навіны розных галін. Кожны можа знайсці для сабе цікавую тэму. Знаходзіцца месца для асабістых і крытычных меркаванняў карэспандэнтаў,  што  вельмі ажыўляе выданне. Прывабліваюць рубрыкі “Маладыя спецыялісты”,  “Ваша здароўе”.
З пажаданняў? Хацелася б бачыць больш каляровых старонак. І яшчэ я заўважыла, што ў сацсетках шырока анансіруюцца мерапрыемствы, якія праходзяць у раёне, а ў газеце – не. І атрымліваецца, што людзі старэйшага ўзросту пра падзею даведваюцца ўжо пасля яе правядзення.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о