Перамогі – гэта вялікая праца педагогаў і вучняў

0
1452

Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі – сапраўдны мікс крэатыву, ідэй, задумак, працавітасці, узаемадапамогі і павагі. Згуртаваная творчая каманда педагогаў, таленавітых вучняў і зацікаўленых бацькоў сёння з поспехам штурмуе адзін конкурс за другім, папаўняючы раённую скарбонку ўзнагарод перамогамі абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.

Перамогі – гэта вялікая праца педагогаў і вучняў
Злева направа: апантаныя педагогі – Заіра Валошына, Ірына Рамашэўская, Вераніка Сомава, Марына Фешчанка, Жанна Пінчук, Ксенія Содзель, Марына Масла і Надзея Слабадзянюк

“Вынікі Рэспубліканскага конкурсу-выставы дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!” паказалі, што мы рухаемся ў правільным накірунку, – пачала размову дырэктар Цэнтра творчасці Надзея Слабадзянюк. – Конкурс – алімпіяда сярод усіх творчых калектываў Рэспублікі Беларусь. І вельмі прэстыжна ў ім удзельнічаць”.

Удакладнім, што конкурс-выстава “Прывітанне, свет!” праводзіцца адзін раз у два гады. І на працягу ўсяго гэтага часу ідзе сапраўдная барацьба сярод калектываў за прызавыя месцы. Здаровая канкурэнцыя садзейнічае павышэнню майстэрства ўсіх удзельнікаў.

“Хачу павіншаваць калектыў з сапраўдным “букетам” з дыпломаў на абласным адборачным этапе, – адзначыла Надзея Леанідаўна. – Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны вакальны калектыў “Вясёлыя ноткі”, пад кіраўніцтвам Жаны Пінчук, дыпломам ІІІ ступеняў адзначаны старшы састаў танцавальнага калектыву “Аквамарын”, якім кіруе Марына Масла. Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны анімацыйны фільм “Петрыкаў”, што ствараўся пад педагагічным наглядам Юліі Вашковай.

Перамогі – гэта вялікая праца педагогаў і вучняў Перамогі – гэта вялікая праца педагогаў і вучняў Перамогі – гэта вялікая праца педагогаў і вучняў Перамогі – гэта вялікая праца педагогаў і вучняў

Вядома, не засталіся без узнагарод і падапечныя самой Надзеі Слабадзянюк. Яе вучань Яраслаў Іваноў узнагароджаны Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Канферанс”, Адэліна Прыкота – дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі “Мастацкае слова”. І, здаецца, самая галоўная ўзнагарода – гэта дыплом І ступені ў калектыва “Тэатр мод”.
“Да выпуску калекцыі мы рыхтуемся два гады. У гэтым годзе творы моднага мастацтва з лёну атрымалі паэтычную назву “Абярэгі душы”, мінулая калекцыя “Рэчанька-князёўна”, якая таксама высока ацэнена на конкурсе, была прысвечана рацэ Прыпяць”.

Па словах педагога, перадаць разнастайнасць беларускай прыроды не так ужо і лёгка.
“Трэба прадумаць кожную дэталь, а потым усе свае задумкі ўвасобіць у жыццё. Апошняя калекцыя – гэта сучасныя сукенкі, штаны і тунікі, упрыгожаныя лёгкай паветранай белай тканінай. З першага погляду адгадваюцца аўтэнтычныя палескія матывы”, – падзялілася кіраўнік Цэнтра.

Акрамя атрыманых дыпломаў, удзельнікі конкурсу прынялі ўдзел у гала-канцэрце, у час якога яны змаглі паказаць сваё майстэрства перад членамі журы рэспубліканскага этапа. Наш раён на галоўнай сцэне Гомельскай вобласці прадстаўлялі танцавальны калектыў “Аквамарын” і калектыў “Тэатр мод”.

“Напярэдадні 8 сакавіка хачу падзякаваць усім сваім педагогам, у тым ліку тым, хто зараз знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцём, але ўсё роўна прымае актыўны ўдзел у нашай дзейнасці, за праведзеную работу. Хочацца пажадаць не спыняцца на дасягнутым! З упэўненасцю магу сказаць, што я шчаслівы кіраўнік, таму што разам з дзяўчатамі, інакш ніяк не магу іх назваць, мы пераадольваем усе цяжкасці, імкнемся зрабіць навучанне нашых дзяцей яскравым і незабыўным. Цяпер мы з гонарам глядзім на выпускнікоў нашага Цэнтра творчасці, якія выдатна паказваюць сябе ўжо ў студэнцкім жыцці, прымаючы ўдзел ў розных конкурсах прыгажосці. І, вядома ж, хочацца сказаць дзякуй вучням, якія, часам, не зважаючы вольны час, да апошняга затрымліваюцца ва ўстанове, каб мы змаглі атрымаць агульную перамогу!”

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о