Павелічэнне дзіцячых дапамог

0
1325

Люты бягучага года азнаменаваўся ў Беларусі павышэннем дзіцячай дапамогі на 9%. Мы звярнуліся ў Петрыкаўскі раённы аддзел Гомельскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, каб падрабязней даведацца пра новаўвядзенні.

Павелічэнне  дзіцячых дапамогСвятлана Ананьева, дырэктар раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва:

– З 1 лютага ў нашай краіне павялічылася дапамога сем’ям ў сувязі з нараджэннем дзіцяці і па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. Так, памер дапамогі на першае дзіця ў памеры дзесяціразовай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму, якая дзейнічае на дату нараджэння дзіцяці, у перыяд з 1 лютага па 30 красавіка бягучага года складзе 3414,80 рублёў. На другога і наступных дзяцей у памеры чатырнаццаціразовай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму – 4780,72 рубля.

Дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў у перыяд з 1 лютага па 31 ліпеня бягучага года складзе 605,99 рубля, на другое і наступных дзяцей – 692,56, на дзіця-інваліда – 779,13 рубля. З разлікам: на першае дзіця – 35%, на другое і наступных дзяцей – 40% і на дзіця-інваліда незалежна ад чарговасці яго нараджэння – 45% сярэднямесячнай зарплаты работнікаў краіны за квартал.

Даведачна: на канец мінулага года ў Петрыкаўскім раёне па месцы працы выплачвалася дзіцячая дапамога на 842 дзіцяці, у тым ліку – 463 ва ўзросце да 3-ох гадоў.

Запісала Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о