Каб хімапрацоўка не шкодзіла пчалярствуУ сувязі з пачаткам правядзення мерапрыемстваў па доглядзе за пасевамі сельскагаспадарчых культур, што звязаныя з прымяненнем пестыцыдаў, каб пазбегнуць гібель пчол, неабходна дакладна выконваць санітарныя правілы па правядзенні хімічных апрацовак сельскагаспадарчых раслін.
Згодна з патрабаваннямі па ўжыванні сродкаў аховы закона “Аб каранціне і ахове раслін”, дазволена выкарыстоўваць толькі тыя пестыцыды, што пазначаны ў адпаведным Дзяржаўным рэестры.
Пры наземным апрыскванні пестыцыдамі, санітарныя разрывы ад населеных пунктаў, крыніц пітнога і санітарна-бытавога вадакарыстання, месцаў правядзення ручных работ па доглядзе за сельскагаспадарчымі культурамі, павінны складаць не менш за 50 метраў.
За 4-5 дзён да апрацоўкі, кіраўнікі работ (дырэктары гаспадарак), абавязаны праінфармаваць насельніцтва і ўласнікаў пасек навакольных населеных пунктаў пра запланаваныя ахоўныя апрацоўкі палеткаў праз аб’явы ці па тэлефоне, удакладніўшы тэрміны, плошчы і характар запланаванага да выкарыстання сродку аховы раслін (ядахіміката), а таксама пра выкананне асноўных патрабаванняў па прафілактыцы атручвання пчол.
На мяжы ўчасткаў, якія апрацаваны ядахімікатамі, трэба ўсталяваць знакі бяспекі з надпісам “Апрацавана пестыцыдамі”, якія варта прыбіраць толькі пасля сканчэння тэрміну чакання да выхаду спецыялістаў на апрацаваныя ўчасткі.
Апрацоўку плошчаў варта праводзіць у вечары ці раніцай, пры хуткасці ветру не большай за 3 метры за сякунду, праз апрыскванне наземнай апаратурай. Пры гэтым пасекі неабходна вывезці не менш, чым за 5 кіламетраў ад месцаў хімапрацоўкі, ці ізаляваць лёт пчол на тэрмін да 5-ці дзён.
Першую апрацоўку азімага рапсу праводзяць напачатку бутанізацыі, другую – пры неабходнасці праз 7-8 дзён (да квітнення) высока- і сярэдненебяспечнымі прэпаратамі для пчол. З гэтай прычыны выкананне адзначаных рэгламентаў па ахове пчол абавязковае!
Усе работы па ўжыванні пестыцыдаў рэгіструюцца ў адпаведных дакументах уліку рэалізацыі мерапрыемстваў па ахове раслін. Запісы афармляюць і падпісваюць кіраўнік гаспадаркі і галоўны аграном сельгаспрадпрыемства.

Алена МАЛАШЧАНКА,
райінспекцыя па насенневодстве,
каранціне і ахове раслін.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о