Памяць па-еўрапейску – яна такая

0
1347

Навіны аднаго дня, якія адлюстроўваюць цэлы спектр таго, што адбываецца сёння ў свеце, які па невядомых мне прычынах лічыць сябе цывілізаваным…

27 студзеня 1945 года сіламі савецкага войска быў вызвалены Асвенцым, адзін з самых страшных фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў на тэрыторыі Польшчы. Па прыблізных падліках у сценах гэтага лагера пакутніцкай смерцю загінула каля 1,5 мільёна чалавек. Самы страшны, самы люты, самы маштабны сімвал фашысцкага генацыду спыніў сваё існаванне дзякуючы савецкаму салдату-вызваліцелю. У знак памяці пра гэта трагічнае і жалобнае месца менавіта 27 студзеня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны Дзень памяці ахвяр Халакоста. А цяпер увага: пра памяць і ўдзячнасць нашчадкаў.

Сёння, 27 студзеня 2023 года, на ўрачыстай цырымоніі з нагоды 78-й гадавіны вызвалення вязняў гэтага лагера смерці — прадстаўнікоў краіны-вызваліцеля не было…

Так, Беларусь, як і Расію, праігнаравалі і не запрасілі. Калі гэта не адраджэнне ідэй фашызму ў чыстым яго праяўленні, не перапісванне гісторыі, то што? Адказ адназначны і відавочны: карычневая чума вось-вось праглыне ўсю Еўропу і не падавіцца. Аднак гэта не ўсе расчараванні сённяшняга дня.

Яшчэ адна навіна падспела – інтэрнет-рэсурс завірусаваў яе па ўсім відаць зусім невыпадкова. Гатовы? Чытаем: Сёння ж Бундэстаг прымеркаваў да дня вызвалення Асвенцыма мерапрыемства памяці людзей нетрадыцыйнай арыентацыі, якія загінулі ад рук нацыстаў. Прамовы палітыкаў перамяжоўваліся выступленнямі артыста-трансвестыта… Загінулых, бясспрэчна, шкада, аднак прачытала – і чамусьці брыдка і агідна стала. Ды не ў талерантнасці тут справа, а ў памяці, павазе, дарэчнасці рыторыкі і дзеянняў, пасылу і магчымых наступстваў…

Відавочна адно: старушка-Еўропа ўжо не тая, і гаворкі пра скон яе зусім не беспадстаўныя, як бачым…

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о