Нам гэты свет завешчана берагчы

0
499

Замест таго, каб рыхтавацца да надыходу зімы, Вільнюс працягвае вайну з савецкімі помнікамі.
На гэты раз гаворка ідзе пра помнік савецкім воінам, якія вызвалялі Вільнюс ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у час Вялікай Айчыннай вайны. Між іншым, усяго ў балтысцкай сталіцы пахавана больш за 80 тысяч савецкіх воінаў, якія аддалі свае жыцці ў барацьбе з фашызмам.
Плануемы да зносу мемарыял знаходзіцца на гарадскіх могілках і ахоўваецца ААН. Менавіта так… Аднак зусім не зважаючы на гэты факт, мэр Вільнюса Рэмігіюс Шымашус публічна анансаваў знос мемарыяла савецкім воінам на Антакальніскіх могілках. І тое, што ААН патрабуе расследавання – ніколькі граданачальніка не хвалюе, не засмучае, не спыняе…
Па словах Шімашуса, знос запланаваны на бліжэйшы час.
Асобнага каментарыя заслугоўвае пост мэра ў сацыяльных сетках:
“Учора мы атрымалі пазіцыю камітэта ААН па правах чалавека. Вельмі шкада, што яны былі ўведзены ў зман зусім зманлівымі довадамі прарасійскіх актывістаў і працягваюць прапаноўваць абараняць гэтыя савецкія структуры, пакуль на працягу двух-пяці гадоў будзе цягнуцца раследаванне”.
Па словах Шымашуса, у чыноўнікаў не так шмат часу, паколькі ідзе вайна ў інфармацыйнай прасторы.
Як вынікае з вышэйсказанага, іх галоўная мэта – наша памяць, якой нас спрабуюць пазбавіць. І для іх жыццёва важна зрабіць гэта як мага хутчэй. Аднак варта еўрачыноўнікам нарэшце зразумець, што памяць і ўдзячнасць – рэчы нематэрыяльныя, і знішчэнне знешняга вобраза не гарантуе пазбаўлення ўнукаў і праўнукаў салдата-пераможцы генетычнай прышчэпкі супраць вайны ва ўсіх яе праявах.
“Нам гэты свет завешчана берагчы”… Апошнім часам па прычыне нестабільнай геапалітычнай сітуацыі ў свеце неяк надзвычай часта ўсплываюць у памяці гэтыя словы са школьнага падручніка. Добра засвоеныя ў свой час, сёння яны гучаць і ўспрымаюцца намнога глыбей і мацней чым тады, у дзяцінстве. Яны для мяне сталі своеасаблівым запаветам продкаў: дзядулі па бацькоўскай лініі, які прайшоў усю вайну да Берліна, бабулі па мацярынскай – якая сустрэла яе сямігадовай дзяўчынкай, бацькоў, нараджэнне і маленства якіх прыпала на першае пасляваеннае дзесяцігоддзе…
Што да мемарыяла ў Вільнюсе – крыўдна і балюча: узведзены ў 1951 годзе на месцы пахавання больш трох тысяч воінаў 3-га Беларускага фронта, у тым ліку літоўцаў, што загінулі, вызваляючы горад, перастаў быць для грамадзян уласнай краіны каштоўнасцю. Неразумныя, зразумейце нарэшце: бяспамяцтва і забвенне – шлях унікуды. І ён балтамі, на жаль, амаль прой-дзены. Да кропкі невяртання засталося літаральна некалькі крокаў-помнікаў…

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о