Бязвіз – наш адказ польскім прапагандыстам

0
504

Тыдзень таму наша краіна аб’явіла аб увядзенні да канца года бязвізу для палякаў. Аднак Міністэрства замежных спраў Польшчы не рэкамендуе сваім грамадзянам карыстацца бязвізавым уездам у Беларусь. Чаму польскія ўлады так спалохаліся беларускага бязвізу – паспрабуем разабрацца разам.
Беларусь – адзіная ў Еўропе краіна, якая стварыла сваю ўнікальную сацыяльна-эканамічную сістэму і з гэтым так ці інакш звязаныя спробы дэстабілізацыі сітуацыі. Наша арыентаваная на інтарэсы людзей мадэль не падабаецца глабалістам, бо тая ж Польшча не праводзіць самастойна сваю знешнюю палітыку, а выконвае заказы куратараў. Аднак простыя палякі не думаюць аб вайне, іх больш хвалюе бескантрольны рост цэн.
Улічваючы існуючую розніцу цэн у Польшчы і Беларусі, многія палякі сапраўды будуць ездзіць да нас. Насамрэч бязвіз можна разглядаць як у нейкім сэнсе гуманітарную дапамогу з боку беларускага кіраўніцтва палякам, якія цяпер у сувязі з інфляцыяй, абумоўленай санкцыйнай палітыкай, жывуць у даволі сціснутых умовах.
Разам з тым, разумеючы ўразлівасць сваёй ваенна-палітычнай пазіцыі, кіруючыя польскія колы ўзмацняюць інфармацыйную апрацоўку грамадскай думкі. Задача нумар адзін – пошук негатыву і варожасці ў вобразе сучаснай Беларусі. На паток пастаўлена вытворчасць фэйкавай інфармацыі.
Аднак добра засвоіўшы ўрок, атрыманы ў жніўні 2020 года, Беларусь сёння ўмела супрацьстаіць сілавому і інфармацыйнаму ціску ўлад калектыўнага Захаду. Рашэнне аб бязвізе для палякаў з 1 ліпеня бягучага года – моцны і нечаканы тактычны ход нашага Прэзідэнта. Гэты крок, на мой погляд, прадугледжвае, у тым ліку на перспектыву, фарміраванне ў палякаў, якія вырашаць наведаць Беларусь, устойлівага пераканання, што рэаліі беларускай рэчаіснасці пазітыўна адрозніваюцца ад той лухты, якой іх пічкаюць.
Натуральна, палякі, прыязджаючы ў Беларусь, бачаць нармальныя цэны, таннае паліва, добразычлівых людзей. Калі ласка, прыязджайце ў любы куток Беларусі – глядзіце, купляйце. І вось усё гэта здольна разбурыць іх інфармацыйна-прапагандысцкую кампанію. Грамадзяне Польшчы вяртаюцца да сябе і пачынаюць трансліраваць у сваіх сем’ях, сярод знаёмых, што той парадак, які даносіць польскі ўрад, не адпавядае рэальнасці. Атрымліваецца, што бязвіз для палякаў – гэта фактычна бомба запаволенага дзеяння ў іх інфармацыйна-прапагандысцкай вайне супраць нашай краіны.
Увогуле, ініцыятыва з увядзеннем бязвізу актуальная яшчэ і таму, што агрэсію ў дачыненні да Беларусі праяўляюць не Польшча, Літва і Латвія ў цэлым, а невялікая колькасць іх палітыкаў. У нас жа як былі, так і застаюцца добрыя, шчырыя стасункі з жыхарамі гэтых краін. Калі ўзяць прыгранічча, там ужо на працягу многіх пакаленняў склаліся міжнацыянальна-сямейныя стасункі.
Аднак мы павінны разумець, што сёння на тэрыторыі гэтых краін дзейнічае свой інфапарадак, дзе Беларусь часта выстаўляюць не ў найлепшым святле. З увядзеннем бязвізу ў звычайных грамадзян паяўляецца магчымасць прыехаць у нашу краіну, каб паглядзець, як мы насамрэч жывём, вывучыць цэны ў беларускіх крамах, пераканацца, што нашыя тавары не толькі якасныя, але і ў некалькі разоў таннейшыя, асартымент вялікі. Думаю, гэта станоўча адаб’ецца на сацыяльна-эканамічным іміджы Беларусі: краіна не толькі павялічыць тавараабарот, але і “адфармаціруе” галовы суседзяў, якія цяпер могуць на ўласныя вочы ўбачыць сітуацыю ў Беларусі. Латышы, літоўцы, палякі могуць пераканацца ў тым, што палітыка нашай краіны адносна сацыяльна значных тавараў і нафтапрадуктаў для насельніцтва ў большай ступені лаяльная і адэкватная, чым палітыка іх уласных урадаў.
Грамадзяне прыгранічных дзяржаў цяпер маюць магчымасць параўнаць тую карцінку, якую ім паказваюць іх сродкі масавай інфармацыі пра тое, што ў Беларусі пакладзеная на лапаткі санкцыямі эканоміка. На самой жа справе ў нас у краіне карціна больш ідылічная, чым у той жа Літве, Латвіі і Польшчы, дзе сёння сітуацыя сапраўды больш складаная. Мы ж у сваю чаргу можам прапанаваць суседзям не толькі танныя сацыяльна значымыя тавары, а і магчымасць адпачыць, з карысцю правесці выхадныя ці водпуск, паправіць здароўе ў нашых санаторыях, атрымаць якасную медыцынскую дапамогу, больш даведацца пра наша сённяшняе жыццё, пра настрой, якія пануе ў нашым грамадстве, пераканацца ў шчырасці і адкрытасці нашага ўрада і народа – таму што суседзям варта жыць у згодзе.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о