Нацыянальная бяспека: выпрацаваная стратэгія і адказнасць за суверынітэт

0
1500

На гэтым тыдні ў працоўных калектывах Петрыкаўшчыны прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Асноўнай тэмай сустрэч з насельніцтвам стала пытанне забеспячэння ваеннай бяспекі як важнейшага фактару развіцця Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах. Узброеныя Сілы працягваюць заставацца асноўным элементам стратэгічнага стрымлівання, які забяспечвае прадухіленне пагрозы прымянення ваеннай сілы супраць нашай краіны. Пра пытанні ваеннай бяспекі мы пагаварылі з ваенным камісарам Петрыкаўскага раённага ваеннага камісарыята Аляксандрам Адамоўскім.

Нацыянальная бяспека: выпрацаваная стратэгія і адказнасць за суверынітэт
– Сёння суверэнная беларуская дзяржава знаходзіцца ў эпіцэнтры сусветных падзей. Захад нарошчвае намаганні па фарміраванні аднапалярнага свету, няма жадання некаторых краін да пошуку кампрамісаў. Як паказаў час, у Еўропе нацызм не быў выкаранены ў пасляваенныя гады і знаходзіўся ў прытоеным стане. Пры падтрымцы Захаду і шэрагу еўрапейскіх дзяржаў, у суседніх з Беларуссю краінах планамерна ўзрошчваліся паўфашысцкія кіруючыя рэжымы. Гэта негатыўна адбіваецца на абстаноўцы, якая складваецца ў розных рэгіёнах свету, а наша краіна знаходзіцца ў эпіцэнтры падзей. І як адзначыў кіраўнік нашай дзяржавы, мы не можам выключаць, што супраць нашай Радзімы можа быць разгорнута агрэсія. Апошнім часам узмацняецца інфармацыйнае ўздзеянне на свядомасць і светапогляд беларускага насельніцтва з мэтай дыскрэдытацыі кіраўніцтва краіны, Узброеных Сіл і іншых сілавых структур, былі зроблены спробы рэалізацыі сілавога сцэнарыя змены ўлады ў краіне. Заходнія стратэгі разлічваюць развязаць на нашай зямлі грама-дзянскую вайну рукамі “беглай” апазіцыі. Таму ваенная бяспека – найважнейшы складнік нацыянальнай бяспекі. Беларусы зыходзяць з таго, што ні адна з дзяржаў не з’яўляецца для іх ворагам. У той жа час мы будзем адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы з выкарыстаннем усіх наяўных сродкаў.

Цяпер у Беларусі існуе мешаны тып камплектавання арміі, пры якім захоўваюцца як тэрміновая ваенная служба, так і служба па кантракце. І такая сістэма поўнасцю сябе апраўдала. Пытанне аб немэтазгоднасці прызыву і неабходнасці пераходу да цалкам прафесійнай арміі з парадку дня знята. Агульная колькасць Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь складае каля 70 тысяч чалавек, у лік якіх уваходзяць прадстаўнікі сухапутных войскаў, ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, сіл спецыяльных аперацый. Найважнейшым фактарам, які аб’ядноўвае дзяржаву і грамадства, дазваляе згуртаваць і мабілізаваць грамадзян да абароны і барацьбы з сапернікам, прыцягнуць мясцовыя рэсурсы для агульнай справы з’яўляецца тэрытарыяльная абарона. Асноўныя задачы дадзенага фарміравання – ахова і абарона важных аб’ектаў, барацьба з дэсантна-дыверсійнымі сіламі і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, удзел ва ўзмацненні аховы ўчасткаў Дзяржаўнай граніцы, выкананні мерапрыемстваў па падтрыманні рэжыму ваеннага становішча. Усе задачы выконваюцца ваеннаслужачымі запасу ў раёнах іх пражывання, на добра знаёмай мясцовасці. Гэта, свайго роду, народная армія, гатовая і здольная абараніць свой дом, родных і землякоў. Штогод з удзелам Прэзідэнта краіны праводзіцца збор па тэрытарыяльнай абароне з губернатарамі абласцей, у ходзе якога кіраўнік дзяржавы вызначае асноўныя напрамкі тэрытарыяльнай абароны, ставіць задачы перад органамі ваеннага кіравання, – адзначыў у час размовы Аляксандр Адамоўскі.

Запісала
Святлана СОБАЛЕВА,
фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о