Фізічным асобам прадстаўлена права выбару пры выплаце падаткаў

0
839

З 1 студзеня бягучага года фізічныя асобы, што ажыццяўляюць дзейнасць па заяўным прынцыпе з выплатай адзінага падатку, могуць выбраць асаблівы рэжым падаткаабкладання – падатак на прафесійны даход.

Прымяненне гэтага падатку з’яўляецца правам, а не абавязкам. Падатак на прафесійны даход могуць выплачваць толькі фізічныя асобы, што ажыццяўляюць дзейнасць самастойна, без прыцягнення наёмных асоб, у адносінах даходаў, па відах дзейнасці вызначаных пастанаўленнем Савета Міністраў № 851 ад 8 снежня 2022 года “Аб пераліку відаў дзейнасці”.

 

Грамадзяне, што ажыццяўляюць рамесную дзейнасць ці дзейнасць у галіне аграэкатурызму, таксама могуць выплачваць падатак на прафесійны даход у адносінах падаткаў ад гэтых відаў дзейнасці.

Акрамя таго, прадугледжана магчымасць прымянення гэтага падатку ў адносінах работ, паслуг, што выконваюцца, аказваюцца самастойна, выдалена з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт па замовах грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і (ці) арганізацый.

З гэтай прычыны для фізічных асоб, якія не ажыццяўляюць прадпрымаль-ніцкую дзейнасць, ёсць выбар у сістэме падаткаабкладання: адзіны падатак ці падатак на прафесійны даход.

З падрабязнай інфармацыяй пра прымяненне асаблівага рэжыму падаткаабкладання “Падатак на прафесійны даход” і выкарыстанне дадатку “Прафдаход” можна азнаёміцца на сайце міністэрства па падатках і зборах у спецыяльна створаным і размешчаным раздзеле “Актуальна” старонкі “Падатак на прафесійны даход”, а таксама ва ўпраўленні па Петрыкаўскім раёне. Звяртайцеся асабіста ці па нумарах тэлефонаў 2-70-73, 2-70-66.

Марына АСТАШОВА,
намеснік начальніка інспекцыі – начальнік упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Петрыкаўскім раёне.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о