Як зарплата ў “канверце” можа сапсаваць жыццё работніку

Складанасці з афармленнем крэдыту ў банку, страта пенсіі, пытанні пры кампенсацыі бальнічных – гэта толькі некаторыя з праблем, што могуць паўстаць пры атрыманні зарплаты ў “канверце”.
Да ведама: работнік з налічанай заработнай платы выплачвае падаходны падатак – 13%, а таксама ўзносы ў ФСАН – 1%. Наймальнік выступае тут у ролі агента і толькі пералічвае плацяжы ў бюджэт.
Пры гэтым працадаўца робіць узносы ў ФСАН на сацыяльнае і пенсійнае страхаванне ў памеры 34% ад афіцыйна налічанай зарплаты. Зарплата, падаткі і ўзносы з якой, выплачваюцца часткова, называецца шэрай. Такая схема дазваляе наймальніку адысці ад выплаты абавязковых страхавых узносаў, а работнікам – зэканоміць на падаходным падатку.
Якія ж рызыкі атрымання зарплаты ў “канверце” для работніка?
Дапамогу па непрацаздольнасці бухгалтэрыя разлічвае, зыходзячы з афіцыйнай і замацаванай у дамове зарплаты. Таму, калі ў дамове прапісана мінімалка, то на годны памер кампенсацыі можна не разлічваць.
Зыходзячы з зафіксаванага ў працоўнай дамове заробку таксама налічваюць адпускныя. Што тычыцца візы, то некаторыя амбасады і консульствы патрабуюць прадаставіць даведку аб зарплаце за апошнія 3, 6 і 12 месяцаў, каб пацвердзіць плацежаздольнасць.
Буйныя пакупкі – пад кантролем. Аплата навучання, купля кватэры або дома, аўтамабіля – усё гэта знаходзіцца пад кантролем шэрагу дзяржаўных органаў, і ў чалавека ў любы момант могуць запатрабаваць прадаставіць дэкларацыю для выяўлення крыніцы даходу і яго памеру.
Сума запатрабаванага грамадзянінам крэдыту можа быць прывязаная да памеру зарплаты работніка. Ад яе таксама залежыць выніковы памер прадастаўленых грошай. Што тычыцца пенсіі, то тыя перыяды, калі кампанія не рабіла ўзносы ў ФСАН, не будуць залічваць у стаж для прызначэння пенсіі. У выніку гэта адаб’ецца на яе памеры.
І самае галоўнае для работніка – адсутнасць якіх-небудзь гарантый атрымання агаворанай аплаты сваёй працы. Важна памятаць, што схема з атрыманнем зарплаты ў “канверце” будзе працаваць толькі ў бесканфліктнай сітуацыі. Калі наймальнік па якой-небудзь прычыне вырашыць ухіліцца і не выканаць дамоўленасць, працаўнік не зможа спагнаць з яго недаатрыманае, а будзе прэтэндаваць толькі на тыя сумы, якія зафіксаваныя ў працоўным дагаворы.
Задумайцеся пра сваю будучыню ўжо сёння!
Марына АСТАШОВА,
намеснік начальніка інспекцыі — начальнік упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Петрыкаўскім раёне.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о