Наша Незалежнасць у іх Перамозе

0
277

У Дзень Незалежнасці кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый “Беларускі саюз жанчын” і “Беларускі саюз моладзі” павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Веру Кароткую.

Наша Незалежнасць  у іх Перамозе

Віншаванне ветэранаў, непаўналетніх вязняў канцэнтрацыйных лагераў, дзяцей вайны з нагоды дзяржаўных святаў – добрая і даўняя традыцыя на Петрыкаўшчыне. Аднак час, на жаль, імклівы і няўмольны. На сённяшні дзень Вера Аляксандраўна – адзіны ветэран у нашым раёне, тым больш каштоўная кожная сустрэча з жанчынай.
Словы шчырай падзякі і нізкі паклон ад жыхароў раёна за здабытую ў кровапралітных баях Перамогу і нашу сённяшнюю незалежнасць, за мір, за шчасце жыць у квітнеючай краіне ў адрас ветэрана выказаў кіраўнік раёна Аляксандр Кохан:
– Вера Аляксандраўна, дзякуй Вам за ўсё тое, што сёння мае наша краіна і кожны з нас. Як паказвае час, без перабольшання, галоўная каштоўнасць чалавечага жыцця ў міры і згодзе паміж людзьмі і краінамі, ва ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Мы ж у сваю чаргу мір, заваяваны вашым пакаленнем, абяцаем берагчы як галоўную нашу каштоўнасць. Шчаслівых гадоў жыцця, сагрэтых любоўю блізкіх людзей, чуласцю і павагай навакольных, а падтрымка дзяржавы і мясцовай улады Вам гарантавана.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о