Сяло – гэта душа беларускага народа

0
394

Напрыканцы мінулага тыдня ў Чачэрску прайшоў абласны этап рэспубліканскага
сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”

Сяло – гэта душа беларускага народа

Чатырнаццаць сем’яў змагаліся за ганаровы тытул у пяці намінацыях. Спаборніцтвы адбыліся на сцэне летняга амфітэатра. Сям’я, якая прадстаўляла Петрыкаўшчыну, годна сябе паказала і заняла ганаровае другое месца.

Некалькі нумароў таму “ПН” ужо віншавалі сям’ю Аляксандра і Марыі Сігай з аграгарадка Пціч з перамогай на раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “Уладар сяла-2023”. Зараз нагода для артыкула яшчэ больш ганаровая.
На шляху да запаветнай пуцёўкі на рэспубліканскім этапе канкурсанты здзіўлялі журы творчасцю, талентам, харызмай, фізічнай падрыхтоўкай, кулінарнымі здольнасцямі і сакрэтамі дабрабыту і поспеху.
Нягледзячы на інтрыгі надвор’я (некалькі разоў на конкурсную пляцоўку захаджваў лівень), удзельнікі паспяхова справіліся з усімі выпрабаваннямі.
Як распавяла Марыя Сігай, самым складаным конкурсам была спартыўная эстафета “Здаровы я – здаровая мая сям’я!”, а самым захапляльным – конкурс па распілоўванні дроў.
“Таксама мы прапанавалі творчы паказ “Мая сям’я – мая гісторыя”, арганізавалі выставу сямейнай творчасці, прэзентавалі каравай “Мая Радзіма Беларусь!”.
Па словах гераіні, арганізацыя абласнога этапу “Уладар сяла” ў параўнанні з мінулымі гадамі вырасла значна. З’явілася шмат новых этапаў, канкурэнцыя стала больш сур’ёзнай.
Нагадаем, што Марыя і Аляксандр у 2018 годзе атрымалі дыплом ІІІ ступені на абласным этапе.
“Мы атрымалі шчодрыя падарункі на абласным этапе, апроч дыплома – падарачны сертыфікат на прадукцыю ад Калінкавіцкага мясакамбіната, сувеніры”, – распавяла Марыя. – Хачу падзякаваць усім, хто дапамагаў нам – сваякам і блізкім сябрам, старшыні сельскага Савета і кіраўніцтву петрыкаўскага БРСМ”.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о