15 лютага ў гарадскім парку адбыўся мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 33-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Афганістан: наша памяць і больАддаць даніну павагі землякам, якія да канца выканалі свой грамадзянскі абавязак, прыйшлі іх аднапалчане, родныя, прадстаўнікі працоўных калектываў, кіраўнікі выканаўчай улады. Мітынг адкрыла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько, якая адзначыла ў сваім выступленні, што адпраўляючы салдат і афіцэраў у чужую азіяцкую краіну, ніхто не ведаў, што іх чакае. Але нашы воіны захавалі вернасць прысязе і выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак да канца. Усім нам, старэйшаму і зусім юнаму пакаленню, трэба ведаць і памятаць праўду пра ўдзел Савецкага Саюза ў афганскіх падзеях, каб не паўтараць памылак, каб выхоўваць моладзь на прыкладах мужнасці, гераізму. Да прысутных з пранікнённымі словамі звярнуўся старшыня Петрыкаўскай раённай арганізацыі “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Мікалай Жукоўскі:
– Прайшло 33 гады з дня вываду войскаў з Афганістана. На плечы нашых салдат была ўскладзена цяжкая ноша, але яны з гонарам і дастойна выканалі інтэрнацыянальны абавязак перад Радзімай.
Гэтая вайна не прайшла бясследна для нашага грамадства. Кожны з нас павінен выхоўваць у маладога пакалення такія пачуцці, як міласэрнасць, сяброўскае братэрства, патрыятызм, адданасць Радзіме.
Дзмітрый Корж, старшыня раённага маладзёжнага савета, ад імя імя маладога пакалення выказаў словы ўдзячнасці воінам-інтэрнацыяналістам,іх бессмяротнаму подзвігу, мужнасці і вытрымцы, адзначыўшы, што для яго пакалення важней за мір на зямлі – няма нічога.
Ускладаннем кветак і хвілінай маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць воінаў афганскіх падзей.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о