Службы працуюць, аднак пытанні яшчэ маюцца

0
259

Службы працуюць, аднак пытанні яшчэ маюццаСнегапад, які накрыў раён на мінулым тыдні, узмацніў пераднавагодні настрой, але дадаў клопатаў камунальнай і дарожнай службам. У першыя снежныя дні на падсыпку рэагентамі і расчыстку дарог ад заносаў, па словах кіраўніцтва, выехала ўся спецтэхніка, якая маецца на балансе камунальнікаў і дарожнікаў.
З-за суботняга начнога снегападу снежнае покрыва павялічылася яшчэ на 45 сантыметраў, але, аб’яднаўшы намаганні, жыхары Петрыкаўшчыны разам вызвалялі раён ад снегу. Асобныя словы ўдзячнасці хочацца выказаць у адрас тых землякоў, хто, не зважаючы на ўласныя планы на выхадны дзень, далучыўся да калектыўнай справы па расчыстцы вуліц і прыдамавых тэрыторый.
Аднак ёсць моманты, па якіх мы спрацавалі не так зладжана, як хацелася б: з-за мноства прыпаркаваных у спальных мікрараёнах машын габарытная снегаўборачная тэхніка, па словах дырэктара КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас”, проста не магла развярнуцца, каб расчысціць усё як след. Ёсць пытанні і па прыватным сектары. Калі ідзе трактар з адвалам, ён можа закрыць заезд у двор. Некаторыя людзі, іх канешне няшмат, выкідваюць снег назад на праезную частку, аргументуючы гэта тым, што яго няма дзе складзіраваць. Або, яшчэ лепш, крыўдзяцца і наракаюць на якасць уборкі. Ёсць недапрацоўкі і ў камунальнікаў: з’езды з галоўных на другасныя вуліцы, зусім не чышчаныя тратуары па вуліцах Пушкіна і Валадарскага. На сённяшні дзень, нягледзячы на адсутнасць ападкаў ужо пяць дзён, па-ранейшаму застаюцца нерасчышчанымі асобныя прыпынкі (на фота) грамадскага транспарту ў райцэнтры. Акрамя адсутнасці ў карыстальнікаў грамадскага транспарту зручнасці і камфорту пры пасадцы-высадцы, гэты факт дадае ім небяспекі. Па словах начальніка АДАІ, адпаведная заўвага была выказана ў адрас дырэктара райжылкамгаса. Спадзяемся, агучаная праблема ў бліжэйшы час будзе ліквідавана. Наперадзе амаль тры месяцы каляндарнай зімы, таму работа над памылкамі павінна быць праведзена своечасова і якасна.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о