Аб’ект павышанай небяспекі

0
100

У поле зроку карэспандэнта патрапіў будынак, размешчаны па вуліцы Чапаева, з відавочнымі парушэннямі правіл эксплуатацыі: на дзверы не ўсталяваны замок (а той, што вісеў, паржавеў і прамой сваёй функцыі не выконваў), у памяшканне, незразумелай асобай, быў “арганізаваны” дадатковы ўваход. Скрозь дзірку праглядаюцца розныя шнуры, помпы, электрычныя прыборы. Якую небяспеку нечаканаму госцю яны могуць прынесці – застаецца толькі здагадвацца.
Улічваючы, што днямі на закінутым будынку збожжасклада ў Акцябрскім раёне пад абломкамі сцяны загінуў 15-гадовы юнак (удакладнім: стрыечныя браты пры дапамозе малатка і манціроўкі спрабавалі разбіць цагляны мур сцяны для вымання з яе металічнай канструкцыі, у гэты момант адбылося абвальванне сцяны, адзін хлопец паспеў адскочыць у бок, другі загінуў на месцы), то бяспека памяшкання ў Петрыкаве пакідае жадаць лепшага. Пракрасціся ў яго можа любы жадаючы, а падлеткі, вядомыя сваёй цікаўнасцю, – тым больш.
Спадзяёмся, адказная за будынак арганізацыя вырашыць станоўча сітуацыю ў хуткім часе.

Наталля ПЕТРУШЭНКА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о