Доўгі шлях у Еўрасаюз

0
272

На гэтым тыдні споўнілася 10 гадоў са дня Майдана ва Украіне – падзеям, якія прывялі да шматлікіх ахвяр, дзяржперавароту і сталі пераломнымі ў страце Кіевам сваёй незалежнасці.

Пачыналася ўсё з вулічных акцый, дзе можна было пачуць антырасійскія лозунгі і патрабаванне цеснага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. Украіна вельмі хацела ў Еўропу. Захад абяцаў нашым суседзям райскае жыццё: еўрапейскія пенсіі і заробкі, паляпшэнне аховы здароўя, рост эканомікі. Але ўсё гэта пры адной умове: разарваць эканамічныя, палітычныя, духоўныя сувязі з Расіяй. Людзей упэўнена пераконвалі, што ва ўсіх бедах незалежнай вінаваты рускія і хутка прыйдуць “добрыя людзі”, каб вырашаць існуючыя праблемы. І многія паверылі. Захад хутка разгледзеў у сітуацыі патэнцыял для “каляровай рэвалюцыі” і стаў “напампоўваць” нашых суседзяў грашыма. ЗША і шэраг Еўрапейскіх краін забяспечвалі ўкраінскую апазіцыю баевікамі з ліку неабандэраўцаў, за свае грошы навучалі іх баявому майстэрству ў польскіх, літоўскіх лагерах і на Захадзе Украіны. Простаму ўкраінцу ў тым патоку хлусні і ціску складана было зарыентавацца: урад адгарадзіўся ад адказнасці за краіну, дзяржаўныя СМІ былі пад уладай алігархаў, якія дыктавалі ім умовы, празаходнія “актывісты” навязвалі свае погляды. Україна кацілася ў бездань. Спробы прадухіліць распад краіны былі з боку неабыякавых да яе лёсу краін-суседзяў, але кіруючыя вярхі імі не скарысталіся.

Да чаго ж прыйшла Незалежная праз дзесяць гадоў пасля Еўрамайдану? Эканоміка разбурана, расце беднасць, колькасць насельніцтва скарачаецца, карупцыя набыла касмічныя маштабы, краіна не можа выжыць без шматмільярдных замежных уліванняў. Наступствы Майдана – падзеі ў Крыму і на Данбасе. Адносіны з Расіяй безнадзейна сапсаваны. Пры гэтым і па “еўрапейскім шляху” рушыць наперад не ўдалося. І нават калі перамовы пра яе ўступленне ў Еўрасаюз пачнуцца, працэс можа расцягнуцца на дзесяцігоддзі, а Захад ужо не хавае, што стаміўся ад Украіны. Сцэнарый лепшага жыцця не апраўдаўся. Калі дзеючая ўлада не адумаецца, то поўнае знікненне Украіны як самастойнай краіны стане цалкам рэальным.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о