На сувязі з насельніцтвам

0
205

У рэдакцыю “Петрыкаўскіх навін” патэлефанавала жыхарка райцэнтра, якая пражыве ў 74 доме па вуліцы Бумажкова. Жанчына праз раённае выданне жадае палепшыць сітуацыю з навядзеннем парадку работнікамі камунгасу ў пад’ездах дома.

Па словах жанчыны, жыльцы самастойна зрабілі ўсё магчымае, каб у пад’ездзе было ўтульна – засталося толькі падтрымліваць парадак. Аднак смецце прыбіраецца рэдка і работа камунальнай службы не мае сістэмнага падыходу.
Зямлячка звярталася на “прамую тэлефонную лінію”, якую праводзіць кіраўніцтва і спецыялісты Петрыкаўскага райжылкамгасу, але, па яе словах, паляпшэння сітуацыі не назіраецца.
Для вырашэння пытання і для тлумачэння сітуацыі, мы адрасуем зварот КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас“.
Рэдакцыя будзе на сувязі з нашай падпісчыцай, і ў межах Указа № 630 трымаць пытанне на кантролі.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о