Увага да дэталяў

0
253

Абавязак кожнай службы, адказнай за парадак – гэта не проста якаснае выкананне сваёй працы, але і выключная ўвага да дробных дэталяў. Варта праігнараваць маленькі нюанс – і вось, патрэбнага ўзроўню якасці ўжо не дасягнуць.

Прыпынкі грамадскага транспарту ў населеных пунктах – гэта ў нейкай ступені іх твар. Пагадзіцеся, размаляваны нецэнзурнай лексікай прыпынак, рознымі малюнкамі, далёкімі ад эстэтычных – добрых уражанняў не пакіне ні пра горад ці вёску, ні пра людзей, што там пражываюць.

Прыпынак у аграгарадку Ляскавічы няхай і адпавядае ўсім сучасным патрабаванням: стыльна пафарбаваны і з актуальным раскладам руху транспарту, але ўсё-такі мае патрэбу ў дадатковай увазе. Як бачна на фота, на пункце ёсць лавачка, з абодвух бакоў якой стаяць сметніцы. У адной дно прагніла, а ў другой пачынае. Што ўжо казаць пра смецце, якое “ўпрыгожвае” перыметр прыпынку. На жаль, даводзіцца канстатаваць, што прыпынак служыць прыстанкам для людзей, якія злоўжываць спіртнымі напоямі. А дзе спіртное, там і цыгарэты. Відавочна, апошнія і спрыяюць таму, што перыяд эксплуатацыі ў сметніц значна менш патрэбнага…

Спадзяёмся, адказныя службы заменяць сметніцу, а мясцовыя жыхары будуць захоўваць парадак.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о