На пасяджэнні выканкама разгледжаны пытанні работы з маёмасцю, якая размешчана на тэрыторыі раёна і не выкарыстоўваецца, а таксама стан работы па прафілакты-цы рэцыдыўнай злачыннасці на Петрыкаўшчыне.

Маёмасць павінна мець гаспадараУ пасяджэнні прыняла ўдзел старшыня камітэта дзяржаўнай маёмасці Наталля Сацута.

З дакладам аб праведзенай рабоце па ўключэнні ў гаспадарчы абарот маёмасці, якая размешчана на тэрыторыі раёна і не выкарыстоўваецца, выступіла намеснік старшыні райвыканкама Аляксандра Янчанкава.

Па інфармацыі намесніка старшыні, у Адзіным рэестры маёмасці значыцца 81 юрыдычная асоба, маёмасць якой знаходзіцца ва ўласнасці раёна. Па стане на 1 кастрычніка агульная плошча будынкаў, збудаванняў і нежылых памяшканняў, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці раёна, складае 399,4 тысяч квадратных метраў і ў параўнанні з 1 сту-дзеня зменшылася амаль на 142 тысячы квадратных метраў у выніку пераўтварэння сельскагаспадарчых арганізацый камунальнай формы ўласнасці КСУП “Кашэвічы” і “Чалюшчавічы” ў адкрытыя акцыянерныя таварыствы, продажу будынка былога Лучыцкага вінакуранага завода, зносу аб’ектаў: будынка магазіна ў вёсцы Бабрэчча, будынка клуба ў вёсках Баклань, Турок і Першая Слабодка, памяшкання каналізацыйнай насоснай станцыі ў райцэнтры.

Такім чынам, на 1 кастрычніка ў раёне маецца 4800 квадратных метраў плошчы, якая не выкарыстоўваюцца, і павялічылася яна з 1 студзеня бягучага года на 200 квадратных метраў за кошт выяўлення новых аб’ектаў: будынкі распранальні і дзіцячага сада ў гарадскім пасёлку Капаткевічы. Пры гэтым скарацілася плошча за кошт выкарыстання ў асабістых мэтах будынка бані ў аграгарадку Ляскавічы, зносу кацельні ў вёсцы Церабаў, продажу будынка клуба ў вёсцы Капцэвічы.
– Маёмасць, якая знаходзіцца ва ўласнасці раёна, прапануецца і здаецца зацікаўленым суб’ектам гаспадарання ў арэнду. На сённяшні дзень заключана 52 дагаворы арэнды і 35 дагавораў бязвыплатнага карыстання.

За студзень-верасень ад выкарыстання і рэалізацыі дзяржаўнай маёмасці ў раённы бюджэт паступіла 349,7 тысяч рублёў, у тым ліку: ад продажу маёмасці – тысяча рублёў, ад здачы маёмасці ў арэнду – 18,5 тысяч рублёў, дэвідэнды – 122,9 тысячы рублёў, ад пералічэння часткі прыбытку ўнітарных прадпрыемстваў – 207,3 тысячы рублёў, – пазначыла Аляксандра Янчанкава.
Як адзначыла прысутная на пасяджэнні старшыня камітэта дзяржаўнай маёмасці Наталля Сацута, у раёне праводзіцца сістэмная работа па ўключэнні ў абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца або выкарыстоўваецца неэфектыўна. Надалей варта актывізаваць рэкламную кампанію па продажы маёмасці.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о