Жанчыны з вялікім сэрцам

0
1596

Мерапрыемствы, арганізаваныя ў рамках Тыдня бацькоўскай любові, працягваюцца на Петрыкаўшчыне.

У сярэдняй школе № 2 у фармаце круглага стала прайшла сустрэча работнікаў раённага метадычнага аб’яднання замяшчаючых бацькоў з тымі, хто выхоўвае прыёмных дзяцей або з’яўляецца выхавацелямі.

Тэмы дыялогу – складанасці выхавання прыёмных дзяцей, прычыны і следства, прафілактыка правапарушэнняў. Педагог-псіхолаг другой гарадской школы правяла псіхалагічны трэнінг для ўдзельнікаў.

Прыемным момантам мерапрыемства стала віншаванне з Днём маці ад начальніка аддзела адукацыі Людмілы Жукавец і ўручэнне падарункаў ад прафкама работнікаў адукацыі і навукі.

Людміла Мікалаеўна адзначыла важную ролю кожнай жанчыны, якая становіцца маці. Як такі выбар уплывае не толькі на асобна ўзятую сям’ю, але і на грамадства ў цэлым.
“Вялікі вам дзякуй за гэта, за вашу працу! Вы – жанчыны з вялікім сэрцам, якія змаглі падарыць любоў не толькі родным дзецям, але і прыёмным. Ваш учынак – гэта вялікі подзвіг!”, – сказала Людміла Мікалаеўна.
Начальнік аддзела адукацыі ўручыла падарунак і кветкі Людміле Філановіч у гонар Дня нараджэння, які прайшоў 14 кастрычніка.
Напрыканцы сустрэчы вучні сярэдняй школы выступілі з танцавальнымі і музычнымі нумарамі.

Жанчыны з вялікім сэрцам Жанчыны з вялікім сэрцам Жанчыны з вялікім сэрцам Жанчыны з вялікім сэрцам Жанчыны з вялікім сэрцам Жанчыны з вялікім сэрцам Жанчыны з вялікім сэрцам Жанчыны з вялікім сэрцам

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о