На пляцоўку запрашаюцца ветэраны спорту

0
544

У наступную нядзелю, 9 красавіка, у спартыўнай зале ДЮСШ па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Камуністычная, 6, пройдзе VI раённая спартакіяда сярод ветэранаў фізічнай культуры і спорту.

Гэта штогадовае спартыўнае мерапрыемства сёлета будзе прысвечана Году міра і стварэння і 500-годдзю першага згадвання ў пісьмовых крыніцах Петрыкава. Як і раней, праграма турніру прадугледжвае спаборніцтвы па пяці відах спорту: шахматах, шашках, настольным тэнісе, дартсе і більярдзе.

Узрост удзельнікаў – ад 60 гадоў – для мужчын і ад 55 гадоў – для прадстаўніц прыгожай паловы. Заўважым, што і больш маладым членам пярвічнай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання “Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўскага раёна” дазваляецца ўдзел у турніры. Нагадваем, што кожны ўдзельнік можа заявіцца не больш чым у дзве дысцыпліны праграмы.

Для ўдзелу ў спаборніцтвах пры сабе неабходна мець заяўку з пячаткай камандзіруючай арганізацыі і візай урача.

Урачыстае адкрыццё распачнецца ў 9:45. Як і раней, па выніках мерапрыемства будзе сфарміраваны састаў зборнай каманды Петрыкаўшчыны для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах, што запланаваныя на май. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да аўтара гэтых радкоў па нумары тэлефона 8-029-379-71-84.

Аляксей КАЮКАЛА,
старшыня пярвічнай арганізацыі БГА “Ветэраны
ФКіС Петрыкаўскага раёна”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о