Чаплі аблюбоўваюць ГомельшчынуАпошнім часам пашчасціла сфатаграфаваць дзвюх чырвонакніжных птушак з атраду буслападобных (дарэчы, усяго ў кнізе з гэтага атраду 5 відаў). З чорным буслам мы вас ужо знаёмілі, а зараз распавядзем пра вялікую белую чаплю.

Гэтая прыгажуня сустрэлася мне на адным з невялічкіх вадаёмаў вобласці, на ўсход ад Петрыкаўшчыны. Напачатку нашага “знаёмства”, былі пэўныя сумненні, але памеры і палёт з сагнутай шыяй дазволіў пазнаць у незнаёмцы вялікую белую чаплю.

Раней птушка гнездавалася на поўдні і паўднёвым-захадзе краіны ў некалькіх лакальных паселішчах. Але ў апошнія часы ўсё часцей вя-лікую белую чаплю заўважаюць літаральна па ўсёй Беларусі, нават на Віцебшчыне.
Спадзяёмся, што гнездаванне на Гомельшчыны прыйдзейцца птушцы даспадобы, а чалавек не пакрыўдзіць чаплю сваімі ўчынкамі і вынікамі гаспадарчай дзейнасці.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о